Былыя зэкі і жывёліны-інваліды – у аб’ектывах маладых беларускіх фатографаў


Маладыя фатографы з сталіцы паказалі свой погляд на вострасацыяльныя і супярэчлівыя праблемы. 11 маладых фатографаў цягам паўгода працавалі над рэпартажамі пра праблемы, што не даюць ім спакою. Вынік – у выставачнай прасторы ЦЭХ.

{movie}Аглядаў падзеяў культуры|right|15045{/movie}

МАРЫНА БЕГУНКОВА, ФАТОГРАФ:

“Калі я сутыкнулася з прафесіяй сацыяльнага працаўніка, я думала, што іхны абавязак – прыносіць прадукты, хадзіць у аптэку… Але насамрэч гэта нашмат больш, чым дапамагаць пажылым людзям прыбіраць у хаце. Гэта вельмі душэўны стан, калі зусім чужыя людзі, якія прыходзяць не да аднаго, а да дзесяці пажылых людзей, да кожнага ставяцца як да свайго бацькі ці мамы”.

Іншыя тэмы, закранутыя новым пакаленнем фатографаў: рэабілітацыя пасля турэмнага зняволення, жывёліны-інваліды, цяжкасці, з якім сустракаецца моладзь. Фатаграфіі паўставалі пад пільным наглядам замежных выкладчыкаў – прафесійных рэдактараў з Расеі ды Злучаных Штатаў Амерыкі. Спробы былі паспяховыя і не вельмі – і тыя і тыя можна пабачыць у “ЦЭХу”. Не саромеючыся, творцы паказалі ўсю сваю прафесійную паднаготную: дзённікі, няўдалыя кадры, кнігі, якія дадавалі творчых ідэяў. Галоўным жа заданнем было прасякнуцца тэматыкаю: без гэтага можна і праваліць заданне.

Выстава працягнецца да 25 сакавіка.

Іншыя тэмы: У Берасці адчынілі выставу, прысвечаную жанчынам. У беларускі пракат выходзіць стужка „Дэласкі клуб пакупнікоў”, намінаваная на 6 Оскараў. У Нямеччыне праходзяць шматтысячныя карнавалы.

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў