Менск прызнае ўладу Еўрамайдану?


Яшчэ на самым пачатку Еўрамайдану Аляксандр Лукашэнка назваў падзеі ва Украіне жахам і катастрофаю. Цяпер жа афіцыйны Менск ужо гатовы працаваць з лідарамі тых, хто ў гэтак званай катастрофе ўдзельнічаў.
{movie}Менск прызнае ўладу Еўрамайдану? |right|15044{/movie}
Беларускае МЗС чакае фармавання ўраду Украіны, каб вызначыць, як выбудоўваць новыя дачыненні. Пра гэта заявіў прэс-сакратар вонкавапалітычнага ведамства Дзмітрый Мірончык. Але ўжо цяпер улады Беларусі заяўляюць пра гатовасць разгледзець пытанне аб аказанні медычнай дапамогі пацярпелым у часе пратэстаў, калі будзе адпаведны зварот.
Заявай аб дачыненнях з Украінаю Дзмітрый Мірончык фактычна паказаў, што Беларусь прызнае новыя ўлады Украіны і будзе супрацоўнічаць з імі.
Таксама прэс-сакратар беларускага МЗС выказаў спадзеў на мірнае ўрэгуляванне сітуацыі ды фармаванне добрасуседскіх адносінаў краінаў.
Гаворачы пра пацярпелых ва ўзброеных сутыкненнях у Кіеве беларусах, Мірончык узгадаў забітага Міхаіла Жызнеўскага. Паводле яго, МЗС Беларусі папрасіў украінскі бок правесці належнае расследаванне смерці хлопца, але пакуль не атрымаў адказу. Ён дадаў, што падчас сутыкненняў некалькі беларусаў звярталіся ў амбасаду Беларусі з просьбай аб эвакуацыі. Але на сёння такой неабходнасці ўжо няма.
Алег Ражкоў, belsat.eu

Стужка навінаў