«Кіеў нас не чуе, не чуе народ. Яны хочуць ад нас аддзяліцца»


Кіраўнік крымскай Вярхоўнай Рады абвінавачвае ўсю астатнюю Украіну ў сепаратызме. А прычына эканамічнай катастрофы, паводле чыноўніка, – трохмесячныя пратэсты ў Кіеве.

Старшыня Вярхоўнай Рады Аўтаномнай Рэспублікі Крым Уладзімір Канстанцінаў пажаліўся мясцовым медыям, што крымскі парламент не можа нармальна працаваць. «Будынак парламенту захапілі радыкальныя элементы», – кажа Канстанцінаў.

«Кіеў не разумее праблемаў Крыму. Такое ўражанне, што ўся астатняя Украіна хоча ад нас аддзяліцца. (…) Эканамічныя праблемы, з якімі сутыкнуўся рэгіён, – вынік трохмесячных пратэстаў апазіцыі», – лічыць кіраўнік крымскага парламенту.

Сёння ў Вярхоўнай Радзе ў Кіеве новаабраны кіраўнік ураду Украіны заявіў, што былы прэзідэнт Януковіч і экс-прэм’ер Азараў разрабавалі ды разбазарылі дзяржаўны бюджэт.

На цяперашні момант крымскі парламент атачылі прадстаўнікі прарасейска настаўленага насельніцтва Крыму. Натоўп слухае савецкія песні ды скандуе: «Расея, Расея!», «Пуцін!»

Вярхоўная Рада Крыму абвесціла аб правядзенні рэферэндуму. Больш инфармацыи ТУТ!

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў