Яцэнюк: мінулы ўрад і экс-прэзідэнт вывелі ў афшоры 70 млрд долараў


Новы кіраўнік ураду заявіў, што Азараў і Януковіч разрабавалі дзяржаўны скарб. На рахунку Украіны засталося 450 тыс. долараў.

Абраны сёння Вярхоўнаю Радаю прэм’ер Украіны: «Мы стаім перад неверагодна цяжкімі эканамічнымі выклікамі, і каб іх пераадолець, мы будзем вымушаныя прымаць вельмі непапулярныя рашэнні», – заявіў новаабраны прэм’ер з трыбуны ўкраінскага парламенту. Са словаў Арсенія Яцэнюка, 37 млрд вонкавых крэдытаў знікла ў невядомым кірунку. Старыя ўлады разбазарылі 20 млрд долараў золатавалютных рэзерваў.

ЮВ паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў