Макей едзе ў Літву


Кіраўнік беларускага МЗС будзе абмяркоўваць з літоўскім калегам адносіны афіцыйнага Менску з Еўразвязам ды эканамічныя пытанні.

Візіт адбудзецца 28 лютага – 1 сакавіка, паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Падчас візіту Макей правядзе перамовы з міністрам замежных справаў Літвы Лінасам Лінкявічусам (Linas Linkevičius), міністрам транспарту і камунікацыяў Рымантасам Сінкявічусам (Rimantas Sinkevičius), а таксама іншымі афіцыйнымі асобамі ды прадстаўнікамі літоўскіх дзелавых колаў.

«Асноўнаю тэматыкаю парадку дня беларуска-літоўскіх перамоваў стануць актуальныя пытанні двухбаковых адносінаў з акцэнтам на пашырэнне гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і транзітнага супрацоўніцтва, а таксама праблематыка адносінаў Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскага Звязу», – сказаў Мірончык.

МЛ, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары