Нацбанк прывучае беларусаў карыстацца пластыкавымі карткамі


У хуткім часе максімальны памер наяўнага разліку ў Беларусі будзе абмежаваны 13,5 тыс. долараў.

Ужо падрыхтавалі праект указу прэзідэнта, які прадугледжвае такое абмежаванне, – пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміла Людміла Стэфановіч, начальніца ўпраўлення развіцця банкаўскіх плацежных карт і электронных грошай Нацыянальнага банку Беларусі.

Паводле Стэфановіч, дакумент таксама прадугледжвае ўвядзенне штрафаў за наяўныя разлікі звыш усталяванай сумы. Штрафамі Нацбанк пагражае толькі юрыдычным асобам.

Указ, са словаў прадстаўніцы Нацбанку, арыентаваны на развіццё ў краіне безнаяўных плацяжоў. Маюцца на ўвазе пластыкавыя карты. На 1 студзеня 2014 г. агульная колькасць банкаўскіх карт у Беларусі склала 11,8 млн штук.

5,3 млн картаў «БелКарт», 4,5 млн картаў абслугоўваюцца ў межах міжнароднай аплатнай сістэмы «Visa», 2 млн банкаўскіх картаў прыпадае на міжнародную аплатную сістэму «MasterCard».

ЮВ паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары