Беларуская песня гучала на Майдане. Ці творцы абудзяць рэвалюцыю ў Беларусі?


Украінцы дзякавалі беларускім музыкам з гурта «Амарока» за сапраўдны рок-н-рол, падкрэсліў лідар калектыву Зміцер Афанасенка.

«Музыка – вельмі важная частка. Ёсць такія рэчы, якія не скажуць палітыкі, бо не ўсё варта казаць простымі словамі. А праз музыку можна шмат чаго зразумець, праз эмоцыі, праз музычны драіў», – падкрэсліў музыка.

{movie}Беларуская песня гучала на Майдане. Ці творцы абудзяць рэвалюцыю ў Беларусі? |right|15042{/movie}

Песню «На барыкады», якую Зміцер выканаў на Майдане, ён пісаў не толькі для кіеўскіх пратэстоўцаў, але для беларусаў. Бо Плошча – гэта перспектыва і для нашай краіны.

Паводле Змітра, ва ўмовах стагнацыі беларускага грамадства лідарамі мусяць становіцца не палітыкі, а творцы. Іх творчасць можа быць рэакцыяй на тое, што адбываецца ў грамадстве: «Сядзіш, глядзіш тэлевізію і абураешся. Праз гэта ў цябе адбываецца нейкі ўздым, і ты пішаш песню. Вось як адбываецца, бо хочаш нешта сказаць людзям».

Культурніцкія ініцыятывы гэтак могуць замяніць палітычныя схемы, а беларускі рок-н-рол можа ўзначаліць рух сацыяльнай нязгоды.

Падрабязнасці – у відэа.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў