Дзяржава зноў падманула прадпрымальнікаў. 40 асобаў выйшлі на акцыю пратэсту


Сталічныя бізнесоўцы аплочвалі будаўніцтва гандлёвага цэнтру, які мясцовыя ўлады забралі сабе. Будынак выставілі на продаж.

Каля 40 прадпрымальнікаў сабраліся сёння (27 лютага) каля галоўнага будынку Менскага вытворчага аб’яднання вылічальнай тэхнікі. Гандляроў, якія ўдзельнічалі ў долевым будаўніцтве новага цэнтру “Імпульс” падманулі. Будынак, у які яны ўкладалі свае сродкі, забралі на баланс дзяржавы і выставілі на продаж. Прадпрымальнікі ўжо другі дзень патрабуюць сустрэчы з дырэктарам прадпрыемства.

Два тыдні таму кіраўнік Беларусі папярэдзіў прадпрымальнікаў, што Майдану ён не дапусціць і пужаць яго марна.

ЮВ, паводле euroradio.fm

Стужка навінаў