Віталь Рымашэўскі: Лукашэнка мусіць ачоліць гей-парад


Адзін з лідараў беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Віталь Рымашэўскі прапанаваў гей-супольнасці прыняць кіраўніка Беларусі ў свае шэрагі.

«Лукашэнка не жыве ў шлюбе. Таму ён нічым не адрозніваецца ад гомасексуалістаў. Ён публічна гэта выпінае. Ягоны сын выхоўваецца без маці. Грамадства моўчкі глядзіць на гэта, глядзіць, як ён дорыць падручнікі беларускай мовы. Стандарт такіх паводзінаў навязваецца грамадзянам. У гэтым плане Аляксандр Лукашэнка цалкам еўрапейскі чалавек, і я рэкамендую гей-супольнасці прыняць яго ў свае шэрагі», – адзначыў Віталь Рымашэўскі ў інтэрв’ю парталу gaypress.eu.

Прадстаўнік БХД прызнаў, што спецназ збівае геяў незаконна, дадаўшы: «Але пры гэтым у нас ідзе прапаганда распусты, і галоўны прапагандыст сам Лукашэнка. Частка дэмакратычнай апазіцыі таксама недалёка сышла».

Дазвол гей-параду ў Беларусі – гэта лагічны працяг той палітыкі, якую праводзіць Аляксандр Лукашэнка, мяркуе спадар Рымашэўскі. Калі ж Лукашэнка не дазваляе такога параду, паводле хрысціянскага дэмакрата, то супярэчыць сам сабе: «Ён [Лукашэнка. – belsat.eu] мусіць узначаліць гей-парад. Варты пайсці наперадзе з іхным сцягам. Не трэба падмяняць паняцці абароны правоў чалавека і прапаганду распусты».

МЯ, belsat.eu, паводле gaypress.eu

Глядзі таксама
Каментары