Сяргей Пукст: «Гэта трэш – тое, што вы слухаеце»


Эпатажны музыка ўзяў 3 узнагароды ад «Experty.by», у тым ліку – за найлепшы альбом года.

Авангард і экспрэсія – галоўны трэнд у беларускай музыцы, а прынамсі найбольш уганараваны. Эпатажны Сяргей Пукст і ягоны «ПукстБэнд» на ўручэнні прызоў ад Experty.by узялі 3 узнагароды, разам з галоўнаю – «Кружэлка года». Гэта выдадзены ў снежні гэтак званы «Апошні альбом».

Для пераможцы ўзнагароды «Экспертаў» – перш за ўсё сведчанне, што ягоная музыка – музыка высокага гатунку – пачутая. А гэта ўжо добра, улічваючы існы стан масавага музычнага рынку.
{movie}Аглядаў падзеяў культуры|right|15027{/movie}
СЯРГЕЙ ПУКСТ, МУЗЫКА:
«Гэта трэш – тое, што вы чуеце, гэта не музыка. Яна запатрабаваная, яна мае месца быць. Гэта прадаецца, таму аўтаматычна лічыцца добрым. А нармальнай, цвярозай, прафесійнай ацэнкі гэтай “байды” ніхто не дае. Таму сёння слухач як спажывец знаходзіцца ў абсалютна бездапаможнай сітуацыі».

Хоць, на меркаванне некаторых музыкаў, Пуксту можна было даваць усе ўзнагароды, журы «Экспертаў» вырашыла інакш: За найлепшы фолк-альбом узнагародзілі «Крыві» з кружэлкаю «Traukamurauka». Найлепшы беларускамоўны альбом – «Адпусці» ад «BosaeSonca». Макса Каржа адзначылі за найлепшую поп-кружэлку «Жыць у кайф». Штатныя ж эксперты – музычныя журналісты і крытыкі – аддалі перавагу інструментальнаму праекту каманды экс-трубача «Ляпісаў» Паўла Кузюковіча – «Pafnutiy’s Dreams». Сталыя наведнікі старонкі «Experty.by» таксама мелі права голасу – іхным выбарам стаў гурт «The UNB».

Марына Вашкевіч, Сяргей Будкін

Іншыя навіны: У Менску пакажуць «Еву» славутага Хаіма Суціна. Тры з чатырох лаўрэатаў «Залатога апострафу» не прысутнічалі на ўручэнні ўзнагародаў. Зоркі сусветнага балету выступілі ў Менску.

Стужка навінаў