Моўны камень у гарод украінскай апазіцыі ды чырвоная ануча для расейскіх нацыяналістаў


Украінскія журналісты распавядаюць пра сепаратысцкія настроі ў Крыме і дзеянні ўкраінскай апазіцыі, якія дазволілі Крамлю паціраць рукі.

Вярхоўная Рада Украіны ў апошнія дні актыўна занялася моўным пытаннем і статусам расейскай мовы ва Украіне, на што Майдан і звычайныя грамадзяне адрэагавалі са здзіўленнем. «Гэта недальбачны крок», – лічыць журналіст з Украіны Жэня Клімакін.

«З гэтай нагоды Крэмль толькі пацірае рукі», – кажа журналіст і звяртае ўвагу на расейскі ціск у пытаннях як мовы, так і аддзялення Крыму, дзе пад будынкам парламенту сёння адбыўся шматтысячны прарасейскі мітынг.

«Расея звініць зброяй ля ўкраінскіх межаў. І тут чытайце між радкоў: бойцеся, спадарства, бойцеся!» – тлумачыць журналіст Жэня Клімакін.

Больш – у відэаматэрыяле!

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў