НАТО падтрымае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны


Міністры абароны краінаў НАТА выказаліся ў падтрыманне непарушнасці межаў Украіны на паседжэнні Паўночнаатлантычнага савету ў Бруселі. Дзеля гэтага яны прынялі адмысловы дакумент.

«У адпаведнасці з палажэннем аб адмысловым партнёрстве паміж НАТО і Украінаю, саюзнікі ў НАТО будуць працягваць падтрымліваць суверэнітэт і незалежнасць Украіны, яе тэрытарыяльную цэласнасць, дэмакратычнае развіццё, і прынцып непарушнасці межаў у якасці ключавых фактараў стабільнасці і бяспекі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ды на кантыненце ў цэлым», – гаворыцца ў дакуменце кіраўнікоў ваенных ведамстваў НАТО.

Украінскі журналіст Ягор Вараб’ёў нейкі час таму адзначыў у “Гарачым каментары”: «Калі Расея ўвядзе войскі ва Украіну, можа пачацца ІІІ сусветная вайна».

{movie}«Калі Расея ўвядзе войскі ва Украіну, можа пачацца ІІІ сусветная вайна» |right|15026{/movie}

МЯ, belsat.eu, паводле interfax.ru

Стужка навінаў