У медыка-валанцёра Алесю Жукоўскую стралялі забароненаю куляю? (фотафакт)


Дзяўчыну паранілі экспансіўнаю куляю, якая разрываецца, трапіўшы ў цела.

Тып кулі акрэслілі гледачы ўкраінскага «Еспресо TV». Яны адзначылі, што такія кулі былі забароненыя Гаагскай канвенцыяй яшчэ ў 1907 годзе, і гэтая забарона дзейнічае да гэтага часу.

У Алесю Жукоўскую стралялі 20 лютага, у «крывавы чацвер». Перад тым, як страціць прытомнасць, дзяўчына паспела напісаць у «Тўітэры»: «Я паміраю». Алесю прааперавалі ў шпіталі, ейны стан пакрысе паляпшаецца.

Экспансіўныя кулі або кулі «дум-дум» (ад назвы паселішча Дум Дум каля Калькуты ў Індыі, дзе гэтыя кулі выраблялі англічане) забароненыя да ўжывання ў вайсковых мэтах, аднак вельмі шырока выкарыстоўваюцца для палявання і самаабароны. Амаль усе паляўнічыя кулі – экспансіўныя.

На фота – стрэленая экспансіўная куля 40 S & W на фоне патрона таго ж калібру.





Фота wikipedia.org

МЯ, belsat.eu, паводле espreso.tv

Стужка навінаў