Актывісты сфатаграфаваліся насупраць КДБ са здымкамі палітвязня (відэа)


Прадстаўнікі «Маладых хрысціянскіх дэмакратаў» павіншавалі палітзняволенага Яўгена Васьковіча ў дзень ягоных народзінаў.

Актывісты выйшлі ў цэнтр Менску з выявамі палітвязня і сфатаграфаваліся з імі насупраць будынку КДБ на знак салідарнасці са сваім зняволеным паплечнікам.

Актывісту «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі» Яўгену Васьковічу споўнілася 26 лютага 24 гады – гэта чацвёрты дзень нараджэння, які ён сустракае за кратамі.

Прадстаўнікі МХД знялі таксама відэаролік дзеля падтрымання палітвязня.

{movie}МХД патрабуе вызвалення Яўгена Васьковіча |right|15024{/movie}

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў