Вясковец узяў брата ў закладнікі ды патрабаваў гарэлкі


Жыхар вёскі Ізбішча пагражаў забіць свайго брата і падарваць дом. У якасці «выкупу» патрабаваў гарэлкі.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Менскага аблвыканкаму, падазраваны на момант учынення злачынства быў у стане алкагольнага ап’янення. Калі на месца прыбылі ратаўнікі, ён пачаў пагражаць тым, што ўзарве газавы балон.
Праваахоўнікі распачалі крымінальную справу. «Тэрарысту» пагражае да 10 гадоў зняволення.
МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў