Чаму ўкраінцы не давяраюць палітыкам?


Арсеній Яцэнюк запэўнівае, што фармаванне ўраду будзе празрыстае, сумленнае і без кулуарнасці. Але актывісты Майдану збіраюцца глядзець на рукі новых уладаў. Для гэтага створаць урад народнага даверу.

{movie}Павел Усаў у “Гарачым каментары”|right|15006{/movie}

Яго сябрамі не могуць быць людзі са спісу ста найбагацейшых жыхароў Украіны ды кіраўнікі органаў выканаўчай улады або працаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта, якія займалі гэтыя пасады з пачатку 2010 года. Чаму ўкраінцы не давяраюць палітыкам? Ці ўдасца прывесці да ўлады сапраўды новае пакаленне палітыкаў? Госць «Студыі «Белсат» палітолаг Павел Усаў, які літаральна ўчора вярнуўся з Кіева, аналізуе сітуацыю ў нашых суседзяў.

«Ува Украіне мы ўжо назіралі працэс мірнай трасфармацыі праз выбары: у 2004–2005 годзе, калі, па-сутнасці, не адбылося абнаўлення ўлады. Калі прэзідэнт і прэм’ер паходзілі з той самай групы, супраць якой яны змагаліся. Утварылася сітуацыя, калі яны апынуліся ў апазіцыі, – я кажу пра Цімашэнку і пра Юшчанку. Як толькі яны дайшлі да ўлады, мы ведаем, што адбылося: канфлікты, перадзел маёмасці, перадзел сфераў уплыву, і гэта прывяло да крызісу. Гэтыя два палітыкі таксама нясуць адказнасць за тое, што адбываецца ў гэтыя дні», – гаворыць палітолаг.

«Асноўны лозунг, які гучаў гэтымі днямі перад Радаю: «Юлі – волю, але не ўладу!» Усе добра разумеюць, што Юлія Цімашэнка сябе дыскрэдытавала. Яна мела гістарычны шанец накіраваць краіну нармальным шляхам развіцця, яна гэтага не зрабіла, як не зрабіла гэтага група «памаранчавых», – дадаў госць праграмы.

Глядзіце больш – у «Гарачым каментары».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў