Галоўны архітэктар Кіева: Майдан трэба перабудаваць


Ці працягнецца ленінапад і якім будзе помнік Героям Майдану?

Галоўны архітэктар Кіева Сяргей Цалавальнік не прыхільнік разбурэння помнікаў, але кажа, што стаўленне да Ленінаў на хвалі ўсенароднага ўздыму ён разумее. Паводле суразмоўцы, месца для помніку Нябеснай сотні пакуль не вызначылі, а перш як яго ставіць, лепш перабудаваць сам Майдан незалежнасці.

Якім будзе праект помніку? Паводле Сяргея Цалавальніка, добрыя прыклады такіх манументаў – гэта помнік затанулым караблям у Севастопалі, Піскароўскія могілкі ў Санкт-Пецярбурзе, мемарыяльны ансамбль «Саласпілс» на месцы нацысцкага лагеру смерці ў Латвіі. «Часта добра зробленыя помнікі выклікаюць нават больш спачування, чымся рэальныя падзеі», – зазначае галоўны архітэктар украінскай сталіцы.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

{movie}Галоўны архітэктар Кіева: Майдан трэба перабудаваць |right|15007{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў