Прадпрымальнікі змогуць наймаць на працу не толькі сваякоў


Урад пайшоў насустрач індывідуальным прадпрымальнікам і пагадзіўся, каб яны маглі наймаць працаўнікоў не толькі з кола сваёй сям’і. Але у чаканні зменаў у заканадаўстве бізнесоўцы ўжо жартуюць, што будзе каму гандляваць, але не будзе чым.

{movie}Прадпрымальнікі змогуць наймаць на працу не толькі сваякоў|right|15005{/movie}

Напярэдадні старшыня Беларускага саюзу прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін сустрэўся з прэм’ерам Міхаілам Мясніковічам. Яны дамовіліся, што з моманту ўвядзення кампраміснага дакументу ў дзеянне індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць наймаць траіх працаўнікоў, неабавязкова сваіх сямейнікаў.

З 1 ліпеня ў межах Мытнага саюзу з індывідуальных прадпрымальнікаў, якія плацяць адзіны падатак, збіраюцца патрабаваць суправаджальныя дакументы на тавары. Праблема у тым, што большасць набывае тавар на расейскіх рынках. Палова сертыфікатаў на выбары лёгкай прамысловасці, якія выдаюць расейцы, не адпавядаюць нашаму рэестру, таму яны прыраўноўвацца да фальшывых. Да таго ж невядома, як будзе рэалізоўвацца загад прэзідэнта пра стварэнне аптовых складоў для прадпрымальнікаў у кожным рэгіёне. Прадпрымальнікі кажуць, што нерэальна сабраць на беларускіх складах асартымент тавараў ад флэшак і слухавак да шапак і шкарпэтак.

Дазволіць прадпрымальнікам наймаць працаўнікоў па-за колам сваякоў выгодна і для дзяржавы. Бо цяпер людзі вымушаныя працаваць нелегальна. Выйшаўшы з ценю, яны пачнуць плаціць падаткі.

Алег Ражкоў, «Белсат»

Стужка навінаў