Яўген Ліпковіч спаліў кнігу Лук’яненкі (відэа)


Беларускі блогер спаліў кнігі расейскага фантаста праз тое, што пісьменнік назваў Украіну «праклятаю зямлёю».

{movie}Ліпковіч паліць кнігу Лук’яненкі|right|15003{/movie}

У сваім «Жывым дзённіку» Сяргей Лук’яненка напісаў: «Украіна цяпер – праклятая зямля, якая тры пакаленні будзе пазбаўляцца ад сваёй подласці ды баязлівасці». «Нармальных украінцаў» фантаст заклікае ехаць у Расею і Беларусь. А ўкраінскім расейскамоўным калегам-фантастам пагражае, што прыкладзе ўсе намаганні, каб іх не публікавалі ў Расеі. «Я цяпер ва Украіну не езджу, перакладаць свае кнігі на ўкраінскую забараняю», – дадаў Лук’яненка.

25 лютага ў менскім Севастопальскім парку вядомы беларускі блогер Яўген Ліпковіч спаліў раман Лук’яненкі «Чыставік». Паводле Ліпковіча, Лук’яненка «сваймі заявамі маладому пакаленню прышчэплівае фальшывыя каштоўнасці».

«Ён забараняе перакладаць свае кнігі на ўкраінскую мову праз палітычныя матывы, – заявіў Ліпковіч. – На мову, якая цяпер стала сімвалам свабоды. Акрамя таго, заклікае пакідаць Украіну. Ці не прышчэплівае гэта фальшывыя каштоўнасці

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў