На мясцовыя выбары акрэдытаваліся больш за 4500 назіральнікаў


90 % ад праўладных грамадскіх арганізацый. Палітычныя партыі накіруюць на выбарчыя ўчасткі 157 асобаў. 134 з іх – чальцы Камуністычнай партыі Беларусі.

Назіральнікамі на мясцовыя выбары, якія адбудуцца 23 сакавіка, акрэдытаваныя 4536 назіральнікаў, паведамляе Цэнтрвыбаркам.

3877 чалавек прэзентуюць грамадскія аб’яднанні. “Белая Русь” накіравала амаль тысячу сваіх назіральнікаў. Больш за 800 чалавек прэзентуюць на выбарчых участках БРСМ. Амаль столькі ж “кантралёраў” накіравала і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў – 603, Беларускі саюз жанчын – 326.

Палітычныя партыі пакуль накіравалі на выбары 157 назіральнікаў, пераважная большасць з іх прэзентуе Камуністычную партыю Беларусі – 134 чалавекі. Аб’яднаная грамадзянская партыя выправіць на выбары 7 асобаў, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці ды Беларуская аграрная партыя – 8 чалавек кожная.

Zrzut ekranu 2014-02-25 o 12.46.40

Працэдура акрэдытацыі назіральнікаў – выбарчая навела. Раней для ўдзелу ў назіранні за выбарамі дастаткова было падаць адпаведную заяву. Адмысловая камісія, пры якой акрэдытаваны назіральнік, мае права пазбавіць яго акрэдытацыі ў выпадку парушэння заканадаўства. Раней камісія магла выдаліць назіральніка са свайго паседжання, але на наступным ён ужо меў права прысутнічаць.

ЮВ паводле БелаПАН

Стужка навінаў