«Кантрабандыст» Піт Паўлаў у фільме «Белсату»


Пісьменнік і славуты кантрабандыст Сяргей Пясэцкі гружаныя лекамі, батарэямі ды чым трапілася ў 90-ыя аўтобусы, гарадзенскія перавозчыкі цыгарэтаў. Усё гэта змясцілася ў новым фільме «Белсату» «Кантрабандысты».

Пакуль існуюць межы, будзе існаваць прафесія кантрабандыста. А мяжа з Захадам, дзе б яна не была, пад Ракавам ці Горадняю, – самы тлусты кавалак нелегальнага гандлю. Цяпер кантрабандысты ананімныя, у 1990-ыя мяжу трымалі крымінальныя аўтарытэты, а ў 1920-ыя быў славуты Сяргей Пясэцкі, ролю якога выканаў не менш вядомы музыка гуртоў «N.R.M» «Garadzkija» Піт Паўлаў, які і ды напісаў саўндтрэк да фільму.

{movie}Кантрабандысты. Фільм|right|15000{/movie}

«Пясэцкім я займаюся 7 гадоў, – кажа Піт Паўлаў. – Паўгода я вывучаў ягоную біяграфію – хадзіў па архівах, глядзеў старыя стужкі, сустракаўся з ветэранамі, якія бачылі Пясэцкага. Больш глыбока азнаёміўся з тым, што засталося – а засталося няшмат: ён хаваў сваю гісторыю і мы ведаем фактычна толькі тое, што ён пісаў пра сябе ў кнігах. Я намагаўся шукаць сляды ў Вільні ды складаць адмысловы маршрут «Вільня Пясэцкага» – там ён пазаваў для парнаграфічных паштовак. І самае вядомае месца, дзе жыў Пясэцкі, – Ракаў. І ў Ракаве ягонае імя не рамантызаванае – ён трымаў мяжу і быў чалавекам вельмі небяспечным».

Піт Паўлаў напісаў музычны альбом, прысвечаны Пясэцкаму і ягонай творчасці. Некалькі з песень сталіся саўндтрэкамі да фільму «Белсату» – «Кантрабандысты».

Піт Паўлаў: Я таксама кантрабандыст!

Музыка ўжо даўно атаясамліваецца з пісьменнікам і самым вядомым беларускім кантрабандыстам Сяргеем Пясэцкім.

«Я таксама кантрабандыст – прасоўваю нелегальную музыку, – жартуе Піт Паўлаў. – Мы маем падобную гісторыю з Пясэцкім. Ён, як і я, – менскі крыху крыміналізаваны падлетак. Маё юнацтва прыпала на 1990-ыя. Я, былы спартовец, прыйшоў з войска. Усе мае сябры былі ў брыгадах. Гэта вельмі нагадвае крымінальны перыяд Пясэцкага ў трылогіі «Яблычак». Я пачаў адчуваць з ім сувязь. Пясэцкі, як і я, граў на гітары і мандаліне, займаўся боксам, маляваў. Пачынаў як крымінальны падлетак, а стаўся творчаю асобаю. Гэтыя пункты звязалі мяне даволі цесна, і я мяркую, калі б быў народжаны ў той час, то мог бы паўтарыць ягоны лёс», – прызнаецца Піт Паўлаў

У фільме пра кантрабандыстаў 1920-ых гадоў на савецка-польскай мяжы мы даведваемся з аўтабіяграфічнай аповесці Сяргея Пясеэцкага «Каханак Вялікай Мядзведзіцы». У тыя часы сталіцаю кантрабандысцкага жыцця было мястэчка Ракаў. У стужцы шмат мастацкіх сцэнаў рэканструкцыі 20-ых гадоў. Атмасферу перадалі настолькі дакладна, што ў першыя хвіліны здаецца: гэта хроніка Ракава тых часоў.

Піт Паўлаў выканаў ролю не ўпершыню. У вобразе Пясэцкага ён ужо з’яўляўся на вокладцы расейскамоўнага перакладу кнігі «Каханак Вялікай Мядзведзіцы».

«Я захапляюся Пясэцкім перадусім як мемуарную літаратураю, бо як прыгодніцкая літаратура, яна састарэла. Але ягоныя кнігі – адзін з нешматлікіх носьбітаў, дзе мы можам пабачыць, як жылі ў тыя часы ў Беларусі, Вільні, на польскім памежжы».

У фільме аўтары распавядаюць усю гісторыю беларускіх кантрабандыстаў. Ёсць там і цяжкія 90-я, калі за заходнюю мяжу везлі ўсё, што толькі магчыма. Ёсць успаміны людзей, якія наважваліся вазіць у Кітай фотаапараты і вопратку – і ўсё на сабе. А таксама рэдкія здымкі, які паказваюць працу так званага «спіртавоза» – цягніка Горадня – Кузніца.

Рэжысёр фільму пажадаў застаццца невядомым.

ШВ, belsat.eu

Стужка навінаў