Расейскія дэпутаты прыехалі ў Сімферопаль з прапановаю далучыць Крым да Расеі


Адмысловая дэлегацыя Дзярждумы прапанавала крымчанам расейскія пашпарты і рэферэндум у пытанні далучэння Крыму да РФ.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведамляе журналіст Алег Кручкоў.

«У Сімферопаль прыбылі дэпутаты з Дзярждумы Расеі. Галоўны сярод іх Леанід Слуцкі, кіраўнік камітэту СНД», – піша журналіст і дадае, што палітыкі прывезлі ў Крым «пашпартныя льготы». «Расея распачынае выдачу пашпартоў паводле спрошчанай працэдуры і патрабуе выканання дамоўленасцяў паміж апазіцыяй і Януковічам. І галоўнае, у выпадку, калі крымчане вырашаць на рэферэндуме ўвайсці ў склад Расеі, або парламент Крыму звернецца да Расеі з такой просьбаю… Расея разгледзіць гэтае пытанне вельмі хутка», – цытуе прадстаўнікоў расейскай Дзярждумы Алег Кручкоў.

Украінскія палітолагі не выключаюць, што тэма аддзялення Крыму можа быць узнятая на ўсеукраінскім рэферэндуме. Сярод пытанняў, якія зададуць украінцам на гэтым рэферэндуме, можа аказацца праблема падвойнага грамадзянства і статус дзяржаўнай мовы.

ЮВ паводле espreso.tv

Стужка навінаў