Журналіст: Расейскія пашпарты жыхароў Крыму могуць стаць прычынаю ўводу войскаў Расеі


Расейскія войскі могуць умяшацца ва ўнутраныя справы Украіны пад прэтэкстам абароны расейскіх грамадзянаў на Крыме, мяркуе журналіст украінскай службы Польскага радыё Анатоль Зымнін.



«У Крыме перабывае чарнаморскі флот Расейскай Федэрацыі. Большасць грамадзянаў Крыму, жыхароў Севастопалю маюць вельмі выразную прарасейскую рыторыку і прарасейскія настроі, таму кінуць камень разладу ў Крым будзе вельмі лёгка расейскім уладам», – адзначыў журналіст.

{movie}Журналіст: Расейскія пашпарты жыхароў Крыму могуць стаць прычынаю ўводу войскаў Расеі |right|14989{/movie}

Цяпер шмат хто з грамадзянаў Украіны, якія жывуць у Крыме, маюць расейскія пашпарты. Расея ж можа распачаць вайсковую інтэрвенцыю ў Крым, каб абараніць уласных грамадзянаў, зазначыў спадар Зымнін.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў