Уся Украіна шукае Януковіча. Яго схавалі расейскія вайскоўцы?


Экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч можа быць у Севастопалі, на расейскай базе марской пяхоты ў Казацкай бухце.

Паводле інфармацыі крыніцаў украінскага тэлеканалу «ATR», для экс-прэзідэнта падрыхтавалі дэсантны карабель Чарнаморскага флоту Расейскай Федэрацыі, на якім Януковіч адправіцца ў Расею. РІА «Новости» абвяргае гэтую інфармацыю.

Новыя ўлады Украіны абвесцілі ў вышук адхіленага ад паўнамоцтваў прэзідэнта Віктара Януковіча паводле крымінальнай справы аб масавых забойствах мірных грамадзянаў.

21 лютага Януковіч у суправаджэнні кіраўніка сваёй адміністрацыі Андрэя Клюева пакінуў Кіеў паветраным шляхам. Дакладнае месца перабывання Януковіча – не вядомае. Раней паведамлялася, што ён можа быць у Крыме ды ў бункеры праваслаўнага манастыра ў Валнавасе.

МЯ, АК, belsat.eu

Стужка навінаў