«Людскія справы»: Тысячы беларусаў п'юць атручаную ваду


Карэспандэнты праграмы «Людскія справы» наведалі вёскі Магілёўшчыны і Гомельшчыны, дзе вада ў студнях атручаная, а калонкі – зламаныя.

Утрыманне нітратаў у калодзежнай вадзе ў беларускіх вёсках утрая перавышае норму. На практыцы гэта азначае атручванне мясцовых жыхароў і павышаную рызыку захварэць на рак.

{movie}”Людскія справы”: Тысячы беларусаў п’юць атручаную ваду|right|14988{/movie}

Жыхары в. Атверніца, што на Магілёўшчыне, набываюць ваду ў бутэльках, каб гатаваць і купаць дзяцей. Хоць, паводле эксперта Цэнтру экалагічных рашэнняў Наталлі Парэчынай, мясцовыя ўлады любымі спосабамі павінныя забяспечыць вяскоўцаў пітною вадою.

Сітуацыя ў з атручанаю вадою ў краіне не змянілася нават пасля трагічных выпадкаў. Апошні з іх – смерць у в. Ліцвінавічы на Гомельшчыне немаўляці, якое атруцілася вадою з высокім утрыманнем нітратаў.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў