Для алімпійцаў у Менску памылі асфальт і круцяць песні пра Домрачаву (абноўлена)


Сустракаць беларускую алімпійскую дэлегацыю ў аэрапорт адправілі чальцоў аб’яднання «Белая Русь».

Збор тых, хто хацеў сустрэць спартоўцаў у менскім аэрапорце, прызначылі на 14:00. Побач прыпаркавалі машыну з гукаўзмацняльнаю апаратураю. Гучаць песні аб спорце, у тым ліку напісаныя пасля перамогі Дар’і Домрачавай у Сочы і прысвечаныя ёй, перадае «Інтэрфакс». Ля ўваходу ў будынак аэрапорту паклалі чырвоную дывановую дарожку, якую накрылі цыратаю.

Акрамя чальцоў «Белай Русі» спартоўцаў віталі прадстаўнікі БРСМу, міліцыі ды АМАПу. Хоць яны стараліся стварыць святочную атмасферу, але ўсё выглядала даволі штучна. Большасць людзей, было заўважна, зусім не арыентуюцца ў спорце. Вітанне ўсіх спартоўцаў праходзіла пад песню «Домрачава Даша – чэмпіёнка наша».

Журналістаў недзяржаўных медыяў не падпусцілі бліжэй да спартоўцаў. Прадстаўнікоў Беларусі на Алімпіядзе таксама падзялілі – урачыста віталі толькі медалістаў, астатнія спартоўцы выйшлі з самалёта пазней, калі журналістаў ужо не было.

АК, belsat.eu, паводле interfax.by, belapan.com

Стужка навінаў