Януковіч схаваўся ў бункеры?


Разам з ім прыблізна тысяча асобаў, паведамляе народны дэпутат Украіны ад партыі «Батьківщина». МУС Украіны пакуль гэтай інфармацыі не каментуе.

Януковіч схаваўся ў бункеры ў манастыры Маскоўскага патрыярхату. Манастыр, у якім хаваецца Віктар Януковіч, месціцца ў горадзе Валнаваха (Данецкая вобласць), піша ў сваім «Фэйсбуку» народны дэпутат Украіны ад партыі «Батьківщина» Аляксандр Брыгінец.

У каментарах да апублікаванай інфармацыі карыстальнікі жартуюць, што трэба «павесіць гэтую інфу» на сцяну выконваючага абавязкі міністра ўнутраных справаў Арсэна Авакава. Які ў сваю чаргу ва ўласным акаўнце паведамляе пра распачатую ў дачыненні экс-прэзідэнта крымінальную справу па факце масавых забойстваў мірных грамадзянаў. Дакладнае месца знаходжання беглага прэзідэнта Авакаву не вядомае: «Дакладваю ўкраінскаму народу: Януковіч знік. Усю ноч разам з кіраўніком СБУ Валянцінам Налівайчанкам мы займаліся ўрэгуляваннем сітуацыі ў Севастопалі і… пошукам экс-кіраўніка дзяржавы. А 23:50 [23.02.2014, – belsat.eu] Януковіч, не даязджаючы да аэрапорту Бельбек, спыніўся ў прыватнай рэзідэнцыі ў раёне Балаклавы. Сабраў сваю ахову – спытаў, «хто з ім будзе ў суправаджэнні далей», а «хто застанецца тут». Частка супрацоўнікаў выказала жаданне «застацца тут». Януковіч, развітаўшыся з імі, перадаў афіцыйную АДМОВУ АД ДЗЯРЖАЎНАЙ АХОВЫ», – паведамляе праз «Фэйсбук» Арсэн Авакаў.

1959655_595273507229426_1065046986_n

Паводле версіі дэпутата ад партыі «Батьківщина» Аляксандра Брыгінца, Януковіч «з аховаю і найбліжэйшым атачэннем» застаецца ў манастыры ў Валнавасе.

Мітрапаліт Данецкі і Марыупальскі Іларыён гэтую інфармацыю зняпраўджвае.

«Агульная колькасць людзей з ім – прыблізна тысячы», – інфармуе Брыгінец і абяцае распавесці падрабязнасці пазней.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў