Масавыя затрыманні ў Маскве: арыштаваны беларус, 8 чалавек асудзілі (абноўлена)


Арыштавалі больш за 100 асобаў. Сярод іх – адзін беларус. Хапун пачаўся ля будынку суда, дзе сёння абвесцілі прысуд у «балотнай справе».

Фігурантамі «балотнай справы» сталі прыблізна 30 удзельнікаў вулічнай акцыі пратэсту ў Маскве (у траўні 2012 года), якіх абвінавачвалі у «масавых закалотах».

Сярод затрыманых ля будынку маскоўскага суда ёсць беларус Максім Вінярскі.

Сёння Замаскварэцкі суд вынес вердыкт – асудзілі 8 чалавек.

Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў масавых закалотах 6 траўня 2012 года на Балотнай плошчы расійскай сталіцы, а некаторых — ва ўжыцці гвалту ў дачыненні да паліцыянтаў. Аляксандра Духаніна (Навумава) атрымала ўмоўны тэрмін — 3 гады і 3 месяцы. Астатнія 7 чалавек будуць адбываць пакаранне ў калоніі агульнага рэжыму:

Сяргей Крываў — 4 гады, Андрэй Барабанаў — 3 гады і 7 месяцаў, Дзяніс Луцкевіч, Сцяпан Зімін і Аляксей Паліховіч — па 3 гады і 6 месяцаў, Арцём Савелаў — 2 гады і 7 месяцаў, Яраслаў Белавусаў — 2 гады і 6 месяцаў.

ЮВ паводле Ria.ru

Глядзі таксама
Каментары