Падзяка ўкраінскаму народу ад імя беларусаў


Палітолаг Павел Усаў, які ў вызначальныя і трагічныя для Украіны дні быў на Майдане ў Кіеве, ад імя беларускага народу падзякаваў украінцам за моц у адстойванні агульначалавечых каштоўнасцяў і дэмакратыі.

ПАВЕЛ УСАЎ, ПАЛІТОЛАГ: Дарагі мой Майдан! Дарагія мае браты і сёстры! Дарагая мая і вялікая Украіна! Ад імя, ад сэрца, ад душы ўсяго беларускага народу я вам хачу шчыра падзякаваць за тое, што вы тут стаіце, за тое, што вы тут змагаецеся, за тое, што вы тут гінеце не толькі за вашую волю, не толькі за вашую свабоду, але і за нашую! Жыве Украіна! Жыве Беларусь! Дзякую вам! Мы вас любім, мы вас кахаем, вялікая Украіна! Жыве Украіна!»

Стужка навінаў