Расея адклікала з Кіева свайго пасла




НІЖЭЙ – ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫІ

02:00 У Адэсе больш за 200 чалавек прыйшлі да базы дыслакацыі «Беркуту», каб выказаць яму падтрыманне. Да сілавікоў
прыйшла частка ўдзельнікаў акцыі праціўнікаў Еўрамайдану. Многія з іх былі з бітамі, у масках.

Яны неслі сцягі Расeі і вялікі транспарант «Адэская дружына». Удзельнікі акцыі скандавалі: «Беркут!»

Пазней да іх выйшаў камандзір батальёнy Мікалай Панькоў разам з яшчэ некалькімі афіцэрамі. Удзельнікі акцыі паціснулі ім рукі i падзякавалі. У сваю чаргу Панькоў заклікаў прысутных да спакою і захавання грамадскага парадку.


01:15 Віктара Януковіча паводле непацверджанай інфармацыі затрымалі ў Крыме і цяпер яго вязуць у Кіеў, на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў дэпутат Уладзімір Курынны.

«Арыштаваны? Інфа на 80%!!! Правяраем», – напісаў дэпутат фракцыі «УДАР». Крыніцу інфармацыі ён назваў «саліднай», але «трэба пераправяраць».

01:00 Віктар Януковіч ўцячэ з Украіны морам, сцвярджае журналістка і грамадская актывістка Таццяна Чарнавол у сваім блогу на сайце «Украінскай праўды».

«Ёсць інфармацыя, што ў Балаклаве пад Севастопалем зараз рыхтуюць яхту «Bandido», на якой Януковіч збіраецца бегчы з краіны», – напісала журналістка. Віктар Януковіч збег з Мэжыгір’я ў ноч на суботу і ўжо другія содні знаходзіцца ў «бягах».

00:30 Крэмль адклікаў у Маскву расейскага амбасадара ў Кіеве Міхаіла Зурабава. «У сувязі з абвастрэннем сітуацыі ва Украіне і неабходнасцю ўсебаковага аналізу цяперашняга становішча прынята рашэнне аб выкліку на кансультацыі ў Маскву амбасадара Расейскай Федэрацыі ва Украіне М. Зурабова», – ідзе гаворка ў афіцыйным паведамленні.

00:00 Пасля фармавання новага ўраду ва Украіне Еўразвяз гатовы прадаставіць Кіеву EUR 20 млрд на правядзенне рэформаў, заявіў кіраўнік камітэту па замежных справах Еўрапейскага парламенту Элмар Брок, падало korrespondent.net.

23:30 Севастопаль супраціўляецца новым украінскім уладам. Партыя «Расейскі блок» фармуе свае атрады самааховы, а пры ўездзе ў горад з’явіліся супрацьтанкавыя яжы.

«Мы будзем абараняць свой ​​горад і не дазволім нікому дыктаваць нам умовы, тым больш нацыяналістам», – заявіў абраны сёння на мітынгу новы кіраўнік гарадской адміністрацыі Аляксей Чалы.

23:00 Актывісты наведаліся ў сядзібу былога генпракурора Украіны Віктара Пшонкі пад Кіевам, дзе знайшліся сапраўдныя скарбы – старыя іконы, каштоўнасці, калекцыі халоднай зброі і г.д. Месцазнаходжанне Пшонкі невядомае. 21 лютага ён пакінуў Кіеў.



У сядзібе генпракурора Віктара Пшонкі. Фота 4ubuk.blogspot.se

22:40 Майдан спыніў існаванне «расейскай імперыі», сказаў былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі са сцэны Майдану: «Пасля падручнікі гісторыі напішуць, што Украіна спыніла існаванне расійскай імперыі на гэтым Майдане. Вы павінны паклапаціцца аб тым, каб наступствы рэвалюцыі 2014-га года былі больш яскравымі і глыбокімі, чымся ў 2004 годзе… Не дазваляйце Пуціну скрасці вашую перамогу».

22:10 Камендант Майдану Андрэй Парубій заявіў, што не дасць уладам Кіева разабраць барыкады.

22:00 Старшыня Жытомірскай абласной адміністрацыі падаў у адстаўку. Адстаўкі губернатараў прайшлі ў шмат якіх абласцях Украіны. Заявы аб складанні паўнамоцтваў напісалі кіраўнікі абласцей ў Луцку, Роўна, Чарнаўцах, Закарпацці, Івана-Франкоўску, Мікалаеве, Львове, Чарнігаве.

21:30 Студэнты медыцынскага універсітэту Багамольца ў Кіеве зладзілі пікет пад адміністрацыяй вучэльні і дамагліся адстаўкі рэктара. Акцыю з выразам недаверу рэктару Віталю Маскаленка зладзілі праз тое, што студэнтам забаранялі ўдзельнічаць у акцыях на Майдане. У сваю чаргу Маскаленка абвінавачваў студэнтаў у тым, што яны зладзілі пікет не па сваёй ініцыятыве, а «за грошы».

21:20 Прадстаўнікі Еўрапарламенту прызналі новую ўладу ва Украіне і заклікалі да неадкладных рэформаў.

21:10 У Харкаве ўдзельнікі самаабароны мясцовага Евромайдану рыхтуюць «кактэйлі Молатава», каб абараніцца ад нападу цітушак. Актывісты Еўрамайдану знаходзяцца ля будынку Харкаўскай абласной дзяржадміністрацыі, каб не ўпусціць туды кіраўніка вобласці.

20:50 На цэнтральнай плошчы Севастопаля падчас «мітынгу народнай волі», які сабраў 20 тыс. чалавек, абралі гарадскім галавой грамадзяніна Расеі, ўладальніка групы «Таўрыда Электрык» Аляксея Чалага. Ён заявіў, што яго прызначэнне нагадвае яму прызначэння генералаў савецкай арміі ў 1942 годзе і паабяцаў вырашыць усе праблемы Севастопаля, перадае «Інтэрфакс -Украіна».

На мітынгу не было ніводнаго ўкраінскага сцяга – толькі расійскія трыкалоры, Андрэеўскія сцягі ды камуністычная сімволіка. Удзельнікі мітынгу трымалі транспаранты з лозунгамі «Пуцін – наш прэзідэнт», «Расея, мы кінутыя, вазьмі нас назад!». Старшыня Севастопальскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі Уладзімір Яцуба заклікаў грамадзян захоўваць спакой, не паддавацца на правакацыі і захоўваць адзінства з Украінай. Мітынгоўцы сустрэлі яго словы абурэннем ды пастанавілі не плаціць падаткі ў Кіеў.

У Керчы на Крыме закідалі яйкамі і пабілі прыхільнікаў Майдану.
{movie}У Керчы закідалі яйкамі і пабілі прыхільнікаў Майдану|right|14984{/movie}

20:25 Януковіч можа знаходзіцца ў Крыме. Гадзіну таму яго картэж праехаў праз Ялту ў бок Севастопаля, паведаміла «Еспресо.TV». На ўездзе ў Севастопаль перагароджаныя дарогі, ўзмоцненыя нарады ДАІ. Побач з супрацоўнікамі ДАІ знаходзяцца маладзёны, якія тлумачаць, што чакаюць прыезду нейкіх правакатараў. Зараз у Севастопалі па прыватных справах знаходзіцца Міністр абароны Расеі. Дом Віктара Януковіча ў Данецку застаўся без аховы, падае “Украінская праўда”.



Live streaming video by Ustream

Live streaming video by Ustream

20:10 Наведнікаў перасталі пускаць у рэзідэнцыю Януковіча – «Мэжыгір’я», бо ноччу тут здаралася марадзёрства, а на Самаахову спрабавалі напасці невядомыя. Чорную бухгалтэрыю сям’і, якую дасталі з вады ў «Мэжыгір’і», а гэта прыблізна 20 тыс. дакументаў, будуць старанна вывучацца. У дакументах ідзецца пра мільярдныя сумы грошай.

20:00 У Адэсе каля 1 тыс агрэсіўных маладзёнаў у масках размахвалі дручкамі і прутамі, а потым спалілі сцяг УПА. Хлопцы крычалі, што чакаюць «майданутых» і «Майданутых на кол!», а таксама рабілі пагрозлівыя выпады ў бок журналістаў. Праз некаторы час яны пайшлі па цэнтральных вуліцах гораду.

Карэспандэнты УНІАН перадаюць, што вялікая група аналагічных маладзёнаў (прыблізна 400 чалавек) пайшла да базы спецпадраздзялення «Беркут», каб «яго абараніць».

19:50 Прыблізна 10 тыс. чалавек мітынгоўцаў у Сімферопалі, сталіцы Крыму, патрабавалі роспуску і перавыбараў крымскага парламенту, прыцягнення да адказнасці за сепаратызм крымскіх чыноўнікаў і дэмантаж помніку Леніну. Большасць дэманстрантаў – гэта крымскія татары, якія востра выступілі супраць ідэі далучэння Крыму да Расеі.

19:40 У Луцку беркутаўцаў выводзілі на сцэну і высвятлялі, ці былі яны ў Кіеве і ці ўжывалі зброю супраць пратэстантаў, хто аддаваў загады. Беркутаўцы мусілі кленчыць і перапрашаць. Большасць з іх напісала заявы на звальненне.

19:30 У цэнтры Данецку невядомыя ўзламалі дзверы ды разграмілі офіс партыі «УДАР», паведаміў кіраўнік Данецкай абласной арганізацыі партыі Ягор Фірсаў. Паводле яго, офіс месціцца непадалёк будынку абласнога ўпраўлення міліцыі. «У офісе ўзламалі ўваходныя дзверы, усё разбілі, забралі камп’ютары, 34 ноўтбукі з выбарчай кампаніі, сейф скралі, у якім статутныя дакументы і трохі больш за 2 тыс. грыўняў», – распавёў старшыня партарганізацыі.

19:20 Кіраўнік Кіеўскай гарадской адміністрацыі Уладзімір Макеенка плануе ўжо заўтра пачаць разбіраць барыкады Еўрамайдану, аднак абяцае ўзгадняць гэта з тымі, хто іх будаваў.

19:10 У Днепрапятроўску на народнае веча сабраліся прыблізна 2 тыс. мітынгоўцаў. Некаторыя з іх мелі бел-чырвона-белыя сцягі. Яны прыйшлі да будынку абласной дзяржадміністрацыі, з якой знялі мемарыяльную шыльду ў гонар Фелікса Дзяржынскага. З адміністрацыйнага будынку вынеслі і растапталі партрэты Януковіча і губернатара Калеснікава, а на дрэвах перад аблрадаю павесілі пудзіла кіраўнікоў вобласці.

Народнае веча ў Днепрапятроўску. Фота pravda.com.ua

19:00 У Адэсе адбыўся марш супраць Еўрамайдану пад сцягамі Расеі і СССР. Больш за 2 тыс. праціўнікаў еўраінтэграцыі Украіны сабраліся на Саборнай плошчы – прыблізна ў адным кіламетры ад месца, дзе ў гэты час праходзіла акцыя прыхільнікаў Евромайдану.

Удзельнікі Антымайдану трымалі плакаты: «Мы не мяса для жырафа Еўразвязу», «Прафашыстаў гэць!», «Адэская дружына», «Адэса, прачніся!», «Далоў Майдан!” і г. д.



18:50
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала экс-прэм’ера Юлію Цімашэнку працаваць на адзінства краіны ды апазіцыі. Мэркель падкрэсліла, што «Цімашэнка мусіць прысвяціць сваю палітычную дзейнасць захаванню адзінства краіны».

Нямецкая канцлер заклікала Цімашэнку размаўляць і з насельніцтвам на ўсходзе Украіны ды прапанавала былой кіраўніцы ўкраінскага ўраду медычную дапамогу ў Нямеччыне. Па выніках апошняга візіту нямецкіх лекараў да Юліі Цімашэнкі, 53-гадовая былая прэм’ер мае патрэбу ў лячэнні і рэабілітацыі праз цяжкое хранічнае захворванне хрыбетніка.

18:40 Расейскі тэлеканал «Россия» распавядае пра магчымасць федэралізацыі Украіны: «Захад і Усход, як сіямскія блізнюкі, надакучылі адно аднаму да смерці, а дзявацца няма куды».

{movie}Расейскі тэлеканал «Россия» распавядае пра магчымасць федэралізацыі Украіны|right|14982{/movie}

18:25 «У Херсоне вайна!», – паведамляе суполка «Еўрамайдан» у «Фэйсбуку». У горад з агнявой зброяй прыехалі 100 чальцоў прарасейскай арганізацыі «Оплот» і 200 чалавек з Крыму. «Мясцовыя майданаўцы колькасцю прыблізна 120 чалавек спачатку адціснулі іх з плошчы Славы да вакзалу. Але тыя, зразумеўшы сваё колькасную перавагу, пайшлі ў контранступ. Страляніна і нажы. Міліцыя не ўмешваецца», – падаюць у «Фэйсбуку».

18:15 Міліцыя разагнала ў Харкаве правакатараў-«цітушак». Узброены палкамі і камянямі Майдан будуе барыкады ў цэнтры гораду, паведамляе сайт Харкава 057.ua.

18:00 Накаляецца сітуацыя ў Харкаве. Там адбываецца супрацьстаянне Майдану і Антымайдану. Паводле інтэрнаўтаў, у Харкаве ўжо ёсць першая кроў.



{movie}У Харкаве накаляецца сітуацыя. Першая кроў|right|14980{/movie}

17:45 Кіраўнік Харкава Генадзій Кернес мяркуе, што ягоны былы паплечнік з Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч ужо не ёсць прэзідэнтам Украіны.

«Прэзідэнта на сёння ў краіне няма. Сёння выконвае ягоныя абавязкі Турчынаў. Тое, што датычыць прэзідэнта Віктара Януковіча, гэта ўжо гісторыя. Давайце мы будзем глядзець наперад, таму будзем думаць пра будучыню», – зазначыў Кернес. Ён разлічвае на супрацу з новымі ўладамі.

17:35 Мэр Новай Кахоўкі на поўдні Украіны, які паводле некаторай інфармацыі яшчэ пару дзён таму спрабаваў зганяць бюджэтнікаў на мітынг падтрымання Януковіча ў Херсон, сёння адчуў, што вецер змяніў кірунак, і сам распарадзіўся дэмантаваць Леніна.



Фота facebook.com/EuroMaydan



17:25 Экс-спікер Вярхоўнае рады Уладзімір Рыбак заявіў, што вернецца да працы ў парламент «праз некалькі дзён», але ўжо як просты дэпутат.

Экс-спікер адзначыў, што выехаў у Данецк на лячэнне. Таксама ён заявіў: «Перабываючы ў лякарні, я атрымаў інфармацыю, што хтосьці страляў па маёй машыне, пра нейкі напад на мяне. Гэта абсурд, гэта выдумкі. Такога і блізка ніколі не было».

17:15 У горадзе Керч на Крыме мірны мітынг супраць Майдану перарос ў беспарадкі; мітынгоўцы перамясціліся з плошчы пад выканкам і павесілі над ім сцяг Расеі замест украінскага сцяга.

17:00 Юлія Цімашэнка папрасіла не разглядаць ейнай кандыдатуры на пасаду прэм’ера, падало unn.com.ua.«Для мяне стала сюрпрызам інфармацыя пра тое, што мяне прапаноўваюць на пасаду прэм’ер-міністра Украіны. Гэтае пытанне са мною ніхто не ўзгадняў і не абмяркоўваў. Дзякую за павагу, але прашу не разглядаць маёй кандыдатуры на пасаду кіраўніка ўраду», – гаворыцца ў заяве Юліі Цімашэнкі.

16:35 У Дзяржаўнай думе Расеі асцерагаюцца, што адмена Вярхоўнаю Радаю Украіны закону, які прадугледжваў рэгіянальны статус расейскай мовы, можа ўскладніць супрацу РФ з новым урадам Украіны.

Пра гэта журналістам у Маскве сказаў старшыня камітэту Дзярждумы ў справах СНД, еўразійскай інтэграцыі ды сувязях з суайчыннікамі Леанід Слуцкі: «Спадзяюся, што гэты адмоўны крок не ўскладніць нашае супрацы з будучым кааліцыйным урадам Украіны. І весціся гэтая супраца, безумоўна, будзе на расейскай мове».

Сёння, 23 лютага, Вярхоўная Рада прыняла Закон «Аб прызнанні страціўшым дзеянне Закону Украіны «Аб прынцыпах дзяржаўнай моўнай палітыкі» (№ 5029-VI з 3 ліпеня 2012 года). У тлумачальнай запісцы адзначаюць, што Закон «Аб прынцыпах дзяржаўнай моўнай палітыкі» «супярэчыць Канстытуцыі Украіны, палажэнням Еўрапейскай хартыі рэгіянальных ці мінарытарных моваў і прыняты Вярхоўнаю Радаю з грубым парушэннем працэдуры, усталяванай Канстытуцыяй і законамі Украіны».

16.15 Лукашэнка запэўнівае, што збеглыя з Украіны Захарчанка і Курчанка не ў Беларусі. Пра гэта кіраўнік Беларусі паведаміў лідару партыі «Удар» Віталю Клічко.

15:40 У Дзярждуме Расеі на пасадзе прэм’ер-міністра Украіны бачаць Юлію Цімашэнку. Расейскія дэпутаты лічаць, што яна зможа стабілізаваць сітуацыю ва Украіне. Як перадае ўласны карэспандэнт УНІАН у РФ, пра гэта журналістам у Маскве сказаў старшыня камітэту па справах СНД, Еўразійскай інтэграцыі і сувязяў з суайчыннікамі Леанід Слуцкі.


15:05 Усе затрыманыя актывісты Еўрамайдану выйшлі на волю. Камуністычная партыя Украіны абвесціла пра сваю апазіцыйнасць да будучай кааліцыі ў Вярхоўнай Радзе.


14:50 У Вяхоўнай Радзе абвешчаны перапынак да 17:00 панядзелка.


А вось як праходзіць мітынг у Ялце
{movie}Рэпартаж з Майдану ў Ялце|right|14978{/movie}
14:10 Вярхоўная Рада скасавала заканадаўства аб рэгіянальных мовах, якое афіцыйна дазваляла дзвюхмоўе ў рэгіёнах, дзе нацыянальныя меншасці складалі больш за 10% насельніцтва.


14:00 Актывісты Майдану ў Кіеве аднаўляюць намётавае мястэчка, разбуранае падчас супрацьстаяння з сілавікамі.
{movie}Аднаўленне намётавага мястэчка на Майдане ў Кіеве|right|14977{/movie}
13:55 Вярхоўная Рада канчаткова скасавала скандальныя законы ад 16 студзеня 2014 г.


13:40 Вярхоўная Рада прагаласавала за тое, каб надаць спікеру Аляксандру Турчынаву паўнамоцтвы прэзідэнта Украіны.




13:20 Кіраўнік МЗС Украіны Леанід Кажара знік разам з фінансавай дакументацыяй.


12:45 Юлія Цімашэнка сказала, што не будзе балатавацца на выбарах прэзідэнта.


12:35 Усе падазраваныя ў забойствах на Майдане абвешчаны ў крымінальны вышук.




11:25 У Вярхоўнай Радзе зарэгістраваліся 315 дэпутатаў. Амаль адразу абвешчаны перапынак да 12:00. Рыхтуюцца законапраекты.


11:20 Espreso TV: На пасаду прэм’ер-міністра Украіны прэтэндуюць Пятро Парашэнка, Юлія Цімашэнка і Арсеній Яцэнюк.


11:10 Народныя дэпутат Алег Ляшко (Радыкальная партыя) зарэгістраваў законапраект пра забарону Кампартыі і Партыі рэгіёнаў.


10:50 Учора ў Луганску па мітынгоўцах пачалі страляць, адзін чалавек паранены ў галаву. У Кярчы ўчора разагналі мітынг апазіцыі.
{movie}Мітынг апазіцыі ў Кярчы 22 лютага 2014 г.|right|14976{/movie}
10:05 Міжнародны валютны фонд гатовы дапамагчы Украіне, калі яе ўлады звернуцца з такою просьбаю.


09:50 У рэзідэнцыю Віктара Януковіча “Мэжыгір’я” працягваюць прыбываць людзі. У ноч з 22 на 23 лютага, калі дзяржаўная ахова пакінула рэзідэнцыю, самаахове Майдану не хапіла сілаў, каб стрымаць паток цікаўных. Людзей пачалі прапускаць унутр. Прадстаўнікі самааховы кажуць, што фактаў марадзёрства не было. Людзі выносілі на сувеніры толькі асадкі, халаты і іншыя мала каштоўныя рэчы. Спачатку ў “Мэжыгір’я” пускалі толькі журналістаў.



08:20 Часовы кіраўнік МУС Арсэн Авакаў заявіў, што пачаліся расследаванні дзеянняў супрацоўнікаў МУС падчас апошніх падзеяў ва Украіне.


03:30 Часовы кіраўнік МУС Арсэн Авакаў паведаміў, што сітуацыя ў Харкаве – пад кантролем. У будынку абласной адміністрацыі зачыніліся некалькі дзясяткаў майдановцев. На плошчы знаходзяцца каля 60 чальцоў “Опору”, яны спрабавалі штурмаваць будынак адміністрацыі, цяпер ён ачэплены 130 міліцыянтамі. Сіуацыю кантралюе кіраўнік Харкаўскага УУС.
02:44 У Харкаве на мясцовы Майдан напалі чальцы “Оплота”. Яны ўехалі на двух аўтах у натоўп людзей на плошчы Свабоды.
01:16 Азараў уцёк у Расею, – паведамляюць украінскія СМІ.
00:33 Януковіч спрабаваў збегчы. Самалёт з экс-прэзідэнтам не выпусцілі з данецкага аэрапорту.
АК, belsat.eu

Стужка навінаў