«Тое, што вы зрабілі ва Украіне, цяпер пацягне за сабою і іншыя постсавецкія краіны»


Юлія Цімашэнка завершыла сваю прамову на Майдане словамі пра Беларусь.

«Калі я прыехала ў Кіеў, першае, што я хацела зрабіць, – гэта прыехаць на Грушэўскага, каб дакрануцца да барыкад да камянёў. (…) Вы героі, вы лепшае што ёсць у Украіны, родныя мае. (…) Украінцы – нацыя якая ніколі не ўпадзе на калені. Больш ніхто не будзе будаваць Мэжыгір’і, пакуль вы зарабляеце капейкі. (…)

Мы абавязаны зрабіць некалькі рэчаў … Мы абавязаны Януковіча і ўсю гэтую шваль, якая ў яго сабралася, прывезці сюды на Майдан. (…) Калі мы даруем злачынства хоць аднаму, з тых, хто пусціў кулю ў сэрца герояў, будзе нам ганьба на векі вечныя. (…) Як толькі нейкі палітык задумае здрадзіць украінцам, палеглыя хлопцы паўстануць у яго перад вачыма. (…)

А тое, што вы зрабілі ва Ўкраіне, пацягне за сабою і іншыя постсавецкія краіны з дыктатарскімі рэжымамі», – сказала са сцэны Майдану экс-прэм’ерка Украіны».

Юлія Цімашэнка ў кастрычніку 2011 года была асуджаная на сем гадоў пазбаўлення волі за перавышэнне паўнамоцтваў пры падпісанні газавага пагаднення з Расеяй у 2009 годзе. Еўропа прызнала яе закладнікам рэжыму Януковіча.

belsat.eu

Стужка навінаў