Януковіч спрабаваў збегчы. Кіеў ОН-ЛАЙН


ОНЛАЙН-ТРАНСЛЯЦЫЯ “БЕЛСАТУ”

ІНШЫЯ ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫІ – НІЖЭЙ

01:16 Азараў уцёк у Расею, – паведамляюць украінскія СМІ.

00:33 Януковіч спрабаваў збегчы. Самалёт з экс-прэзідэнтам не выпусцілі з данецкага аэрапорту.

22:56 Міністэрства аховы здароўя Украіны паведаміла пра колькасць ахвяраў на Майдане. У выніку супрацьстаяння пратэстоўцаў і праваахоўных органаў загінула 82 асобы.

22:35 Юлія Цімашэнка на Майдане: “Я марыла дакрануцца да камянёў на Грушэўскага. Калі мы калі небудзь выбачым тым, хто пусціў кулю ў сэрца нашым героям – ганьба нам на вякі!”

22:00 У Гомлі затрыманыя актывісты за удзел у акцыі салідарнасці з Украінаю. Актывісты “Маладога фронту” і ініцыятывы “Наша альтэрнатыва” Андрусь Цянюта, Станіслаў Була, Наталля Крывашэй і Кастусь Жукоўскі знаходзяцца у Цэнтральным РАУС. Удзельнікі акцыі намагаліся ускласці кветкі ды знічкі да знаку Нулявы кіламетр, каб ушанаваць памяць загінулых на Еўрамайдане.

21:50 Самалёт Юліі Цімашэнкі прызямліўся ў Кіеве. Перад выездам са шпіталю экс-прэм’ер-міністр запісала першы відэа-зварот. Ужо вядома, што Цімашэнка будзе кандыдатам на пасаду прэзідэнта.

{movie}Першы зварот Юліі Цімашэнка пасля вызвалення|right|14974{/movie}

20:01 Януковіч спрабаваў збегчы ў РФ. Тым часам у яго рэзідэнцыі каталагізуюцца, выкінутыя ў Дняпро дакументы, якія могуць стаць доказам злачыннай дзейнасці экс-прэзідэнта і яго ўраду.



19:22 Губернатар Харькаўскай воблаці збег у Расею, – піша ў сваім Фэйсбуку часовы выконваючы абавязкі міністра унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.



18:58 Цімашэнка едзе ў Кіеў на Майдан. Вярхоўная Рада прызначыла пазачарговыя прэзідэнцкія выбары на 25 траўня.



18:42 Палітзняволеную Юлію Цімашэнку выпусцілі з турмы.



18:34 Масква патрабуе запэўніць бяспеку Януковічу. Міністр замежных спраў Расеі папрасіў заходніх дыпламатаў націснуць на новую украінскую уладу.

18:23 Як “цітушкі” грамілі Еўрамайдан у Керчы. “Хто за пацаноў “ответит”.



18:06 Светлая памяць палеглым героям Украіны.

17:58 Украінцы крэатывяць



17:52 Януковіч лічыць, што Кіеў захапілі фашысты

17:46 МЗС Польшчы: у Кеве няма ніякага перавароту.

17:32 МЗС Беларусі не падцвердзіў прысутнасць беглага міністра ўнутраных спраў на тэрыторыі нашай краіны.

17:15 Падцвердзілася інфармацыя пра адмову пайсці ў адстаўку. “Гэта дзяржаўны пераварот”

17:05 Дарадца прэзідэнта Ганна Герман: Януковіч не збіраецца ў адстаўку. Гэта дзяржаўны пераварот.

16:55 Беларускія праваахоўныя органы патрабуюць ад былога міністра ўнутраных справаў Украіны пакінуць тэрыторыю нашай краіны, паведамляе «Hvylya.org» са спасылкаю на свае крыніцы ў беларускім МУС.

16:45 Знайшлі скарбы Януковіча. Валізку з золатам. Кнігі XIV ст.





16:34 Аўстрыя распачала крымінальную справу супраць кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Андрэя Клюева абвінавачваюць у адмыванні грошай.

16:28 Журналістам каналу «Інтер» пагражаюць. Кіраўніцтва забараняе каментаваць сітуацыю на тэлеканале.

16:20 Кіраўнікі «Альфы» (адмысловага падраздзялення спецназу) і дэсантнікі падчас брыфінгу заявілі, што яны з народам.

16:18 Захапілі тэлеканал «Інтер». Вядоўца выбег са студыі падчас выдання навінаў.

16:04 У Мэжыгір’і, дзе размяшчаецца рэзідэнцыя Януковіча, знайшлі стосы дакументаў з інфармацыяй аб безнаяўных разліках. Ганна Герман (намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта) гэтую інфармацыю абвяргае.

15:35 Espreso TV: ёсць інфармацыя, што Януковіч падаў у адстаўку.

15:30 Агецнтва “Уніан” паведамляе, што Віктар Януковіч у Харкаве. Паводле крыніцы, самалёт прэзідэнта прызямліўся не ў аэрапорце, а на тэрыторыі авіязавода. Крыніца цвердзіць, што прэзідэнта ахоўваюць атрады харкаўскай міліцыі, але пры атрыманні адпаведных гарантыяў яны гатовыя перайсці на бок народа.

15:22 Hromadske TV паведамляе, што Юлія Цімашэнка пакінула калонію. У эфіры Espreso TV кажуць, што яна яшчэ ў харкаўскай лякарні, аднак найбліжэйшым часам выйдзе на волю.

15:10 В.а. кіраўніка МУС Арсэн Авакаў: «Правы сектар» і самаахова Майдану будуць у складзе МУС.

15:00 Дэпутаты з’езду ў Харкаве ўзялі ўладу на паўднёвым усходзе і ў Крыме. Пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі з’езда ў Харкаве. Зала скандуе: «Расея! Расея!».

14:40 Вярхоўная Рада перапыніла пасяджэнне да 17:00 паводле беларускага часу.

14:35 Дэпутаты Вярхоўнае Рады прагаласавалі за вызваленне Юліі Цімашэнкі.

14:30 Дэпутаты выказалі недавер генеральнаму пракурору Украіны Віктару Пшонку. Ён не мае права выконваць сваіх абавязкаў.

14:25 Да моманту фармавання кааліцыйнага ўраду в. а. міністра ўнутраных справаў Украіны абраны Арсэн Авакаў з «Батьківщины».

14:15 Вярхоўная Рада аднавіла дзеянне Канстытуцыі-2004 галасаваннем за адпаведны акт, паколькі прэзідэнт Віктар Януковіч не падпісаў закон, прыняты ў Радзе напярэдадні.

14:00 У Вярхоўнай Радзе прагучала інфармацыя, што 4 тыс. пікетоўцаў ідуць штурмаваць казармы “Беркуту”.

13:35 Дэпутаты прагаласавалі за абранне Аляксандра Турчынава старшынём Вярхоўнай Рады. Калі Віктар Януковіч усё ж пакінуў краіну, новаабраны кіраўнік Вярхоўнай Рады будзе выконваць абавязкі прэзідэнта.

13:33 Дэпутаты прагаласавалі за адстаўку старшыні Вярхоўнае Рады Уладзіміра Рыбака і ягонага намесніка Ігара Калетніка.

13:25 У рэзідэнцыю Віктара Януковіча «Мэжыгір’я» адчынілі для наведнікаў. Туды масава прыязджаюць актывісты Еўрамайдану.

Актывісты Еўрамайдану вылаўліваюць з вады дакументы сям’і Віктара Януковіча побач з ягонай рэзідэнцыяй. Фота facebook.com

12:30 На пасаду спікера Вярхоўнай Рады вылучаны мультымільянер Пятро Парашэнка, які падтрымаў Майдан.

12:25 З’явілася інфармацыя (агенцтва УНН), што Віктар Януковіч усё ж у Харкаве. Ён мае сустрэцца там з выбарцамі і выбарцамі і выступіць па мясцовым тэлебачанні. Але на з’ездзе дэпутатаў усіх узроўняў з паўднёваўсходніх абласцей і Аўтаномнай Рэспублікі Крым, які праходзіць у Харкаве, яго не будзе.

11:36 Віталь Клічко (“Удар”) і Арсень Яцэнюк (“Батьківщина”) заклікалі прагаласаваць за адстаўку Віктара Януковіча і прызначэнне датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў да 25 траўня 2014 года. Алег Ляшко (Радыкальная партыя) заклікае адправіць прэзідэнта ў адстаўку і прызначыць выбары на 27 красавіка 2014 года, а таксама змяніць склад ЦВК дзеля забеспячэння празрыстых вынікаў галасавання.

11:30 Старшыня Вярхоўнай Рады Уладзімір Рыбак і ягоны намеснік, першы віцэ-спікер Ігар Калетнік падалі ў адстаўку.

11:25 У Радзе зарэгістравалася 248 дэпутатаў (патрэбна 300). Не хапае дэпутатаў ад Партыі рэгіёнаў. Прадстаўнік прэзідэнта ў Вярхоўнай Радзе Юры Мірашнічэнка заяўляе, што ўсе рашэнні трэба прымаць разам з рэгіяналамі, каб не раскалоць Украіну. Пра месца знаходжання Віктара Януковіча ён нічога не сказаў. Аляксандр Турчынаў (“Батьківщина”) падчас прамовы ў Вярхоўнай Радзе паведаміў, што месца знаходжання большасці міністраў невядомае. Таму неабходна абраць выканаўцу абавязкаў кіраўніка ўраду і міністра ўнутраных справаў. У Радзе гучыць прапанова цягам выходных прызначыць кіраўнікоў усіх выканаўчых органаў.

11:00 У Вярхоўнай радзе збіраюцца дэпутаты. Зарэгістраваны праект аб імпічменце прэзідэнту (espreso tv). Увесь Кіеў, адміністрацыйныя будынкі, апрача будынку адміністрацыі прэзідэнта, кантралюецца сіламі самааховы Майдана.

09:00 У інтэрнэце з’явілася 40-хвіліннае відэа расстрэлу дэманстрантаў на вул. Інстытуцкай у Кіеве. УВАГА! СТРАШНЫЯ КАДРЫ!

{movie}Відэа расстрэлу дэманстрантаў на вул. Інстытуцкай у Кіеве (40 хвілін)|right|14963{/movie}

8:30 У аэрапорце Харкава абверглі інфармацыю аб прыбыцці самалёта прэзідэнта Украіны. У сацыяльных сетках з’явілася інфармацыя, што ён у Сочы.

7:20

Януковіч не падпісаў частку дамовы ў якой вялося пра вызваленне Юліі Цімашэнкі ды адстаўку міністра ўнутраных спраў Захарчанкі. Пра гэта заявіў дзяржаўны дэпартамент ЗША. Учора Рада Украіны амаль адзінагалосна прагаласавалі за вяртанне канстытуцыі 2004 года і пакет законаў якія дазваляюць вызваіць былую прэм’ер-міністр і адпраўляюць у адстаўку Захарчанка.

6:40

Януковіч быў гатовы адправіць воска дзеля падаўлення мітынгоўцаў – напісаў у сваім “Twiter” міністр замежных справаў Швецыі Карл Більдт.

Усе ўрадавыя будынкі, пакінутыя чыноўнікамі ды сілавікамі, кантралююць Майданаўцы. Беркуту ды войскаў у Кіеве не бачна, прэзідэнцкі самалёт прызямліўся ў Фуджэйра ў Арабскіх Эміратах (Espreso.tv). Паволде іншай інфармацыі Януковіч можа знаходзіцца ў Харкаве. А адпраўлены ў адстаўку Вярхоўнай Радаю міністр унутраных спраў Віталій Захарчанка з’ехаў у Беларусь. Тым часам Майдан чакае 11-ай гадзіны (беларускага часу), калі паводле ўльтыматума Віктар Януковіч мае абвесціць пра адстаўку, у адваротным выпадку Майданаўцы пачнуць штурм.



ЭФІР ЭСПРЭСА ТВ


Стужка навінаў