Майдан праз сілу прыняў рашэнне


Апошнія падрабязнасці з цэнтру Кіева ў нашага адмысловага карэспандэнта Алеся Баразенкі.

Сітуацыя ў Кіеве застаецца нестабільнаю. З самае раніцы на Майдане Незалежнасці сабралася вялікая колькасць пратэстоўцаў, якія чакалі рашэння пра вяртанне да канстытуцыі 2004га году ды у выпадку яго адсутнасці былі гатовыя да актыўных дзеянняў.

А 14-ай гадзіне Віктар Януковіч выступіў з ініцыятываю правядзення датэрміновых выбараў, вяртання да Канстытуцыі 2004-га году ды фармавання пераходнага ўраду. Датэрміновыя выбары мусяць адбыцца сёлета да снежню. Але пратэстоўцаў такая прапанова не задаволіла. На Майдане ўпэўненыя – Віктар Януковіч мусіць пакінуць сваю пасаду неадкладна ды разам са сваім атачэннем панесці адказнасць за кровапралІцце.

“Я б яму не давяраў пасля таго, што ён нарабіў у краіне. І не толькі ён. Аніводнае дамоўленасці яны не датрымліваюцца, таму і ў гэтым вЫпадку я б не давяраў. Да ўсяго трэба доўга ісці, штодня яго прымушаць выконваць дамоўленасці. Аніякі Захад нам у гэтым не дапаможа. Майдан мусіць ціснуць”.
“У Януковіча не засталося (й)іншага выхаду, як датэрміновыя выбары. Бо змушаны пайсці на такі крок народ заслугоўвае лепшай долі, лепшага прэзідэнта. Думаю, новыя выбары нам дапамогуць збудаваць новую дзяржаву, якая будзе бліжэйшая да Еўропы”.

Рада Майдану ў выніку пагадзілася з правядзеннем выбараў у снежні. Але высунула ўмовы. Каб у новым складзе ўраду не было шэрагу адказных за праліццё крыві ў Кіеве, забойстваў, катаванняў, выкраданняў людзей. І другое, каб апазіцыя і Рада Еўропы маглі даслацб сваіх чальцоў на маніторынг за хадою расследавання гэтых злачынстваў.Удзень байцы унутраных войскаў спешна пакідалі ўрадавы квартал, ДАІ разблакавала ўезд у Кіеў, метро аднавіла працу. Але прысутныя на Майдане настроеныя крытычна.

Прэзідэнт Украіны пайшоў на саступкі ды выканаў большасць патрабаванняў пратэстоўцаў. Але пасля апошніх крывавых падзей выглядае, што Майдан ўжо не гатовы прабачаць ды не разыйдзецца, пакуль ўсе вінаватыя ў гвалтоўных дзеяннях супраць дэманстрантаў не будуць пакараны.

Алесь Баразенка, Кіеу

Стужка навінаў