Ці ў Беларусі маглі б змагацца з дыктатураю гэтак, як на Майдане?


У Беларусі да ўладаў няма такога градусу нянавісці, як ва Украіне, адзначыў у «Размове Мацкевіча» літаратар Севярын Квяткоўскі, які нядаўна прыехаў з Кіева.

Паводле госця «Белсату», Беларусь – не Украіна ў шмат якіх параметрах, таму недарэчнымі выглядаюць нараканні беларусаў на тое, што ў нас немагчыма падняць народ супраць дыктатуры: «Калі я часам бачу ў інтэрнэце енкі людзей: «Вось, украінцы могуць, а беларусы не могуць», – у мяне першае пытанне: «Ты, дарагі дружа, гатовы кінуць кактэйль Молатава і атрымаць ад такога ж беларуса кулю ў лоб, напрыклад? Ты гатовы ахвяраваць жыццём, а калі гатовы, то дзеля чаго?»

{movie}Ці ў Беларусі маглі б змагацца з дыктатураю гэтак, як на Майдане? |right|14947{/movie}

«Мне здаецца, што ў Беларусі ў гарызантальных адносінах няма такога градусу нянавісці, які, на жаль, ёсць ва Украіне. У нас прамяні нянавісці ў асноўным адрасуюцца альбо да вярхоўных уладаў, альбо наадварот, да мясцовых», – падкрэсліў літаратар.

Беларусы недаацэньваюць сябе і магчымасць штосьці змяніць, зазначыў спадар Квяткоўскі. Паводле госця «Белсату», гэта можа быць звязана з паразаю дэмакратычнай супольнасці Беларусі ў 1996 годзе, калі быў легітымны парламент, былі бізнесоўцы, гатовыя падтрымаць дэмакратычныя змены, але новая рэдакцыя Канстытуцыі, прынятая на рэферэндуме, адчыніла шлях да дыктатуры. Псіхалагічная траўма з той пары сядзіць шмат у каго з дарослых людзей, а моладзь проста шмат чаго не ведае, мяркуе Севярын Квяткоўскі.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў