Скорагаворкі ў піжаме. Кліп ад вядоўцаў «Белсату»




«Белсат» адзначае Дзень роднай мовы. Нашыя вядоўцы чытаюць скорагаворкі ў штодзённым антуражы.

21 лютага на ўсім свеце адзначаюць Дзень роднай мовы. Вядоўцы «Белсату» чытаюць скорагаворкі ў будзённых сітуацыях – за стырном, у трэнажорнай зале, бо размаўляць па-беларуску гэтак жа натуральна і звычайна, як штодня чысціць зубы.

{movie}Скарагаворкі ад Белсату |right|14932{/movie}

Кліп знялі Вольга Швед і Ягор Яфімаў

Нашым кліпам мы хацелі заахвоціць тых, хто саромеецца пачаць размаўляць па-беларуску, бо не ўсё атрымліваецца адразу. Нават зоркі, якія прамаўляюць прафесійна, могуць мець праблемы з некаторымі словамі, ды нават яны калісьці вучыліся. А калі атрымалася ў нас, нават за стырном аўтамабіля і з зубною шчоткаю ў роце, атрымаецца і ў вас! Варта паспрабаваць!

Міжнародны ж Дзень роднай мовы быў запачаткаваны UNESCO у 1999 годзе. Свята стварылі, каб звярнуць увагу на моўную разнастайнасць і ўсведамленне моўных ды культурніцкіх традыцыяў народаў свету.

ШВ, belsat.eu

Стужка навінаў