Самы трагічны пост дня на «Twitter»: «Я паміраю»


У студэнтку медыцыны Алесю Жукоўскую, якая працавала валанцёркаю на Майдане, стрэляў снайпер у форме “Беркута”.

Перад стратаю прытомнасці яна паспела напісаць у «Twitter»: «Я паміраю». Дзяўчына жывая і знаходзіцца ў рэанімацыі. 27 студзеня Алесі споўніўся 21 год. На рахунку ў «Facebook» яе родным горадам пазначаны Львоў.

Zrzut ekranu 2014-02-20 o 14.33.38

Стужка навінаў