Афіцыйныя дадзеныя: Падчас апошніх сутычак у Кіеве загінулі 28 чалавек


Паводле стану на раніцу 20 лютага ў сутычках у Кіеве, якія распачаліся 18 лютага, загінулі 28 чалавек, паведамляе Міністэрства аховы здароўя Украіны.

«З 10.20 18 лютага ў брыгады экстранай медычнай дапамогі і ўстановы аховы здароўя горада Кіева па медычную дапамогу звярнуліся 445 пацярпелыя падчас беспарадкаў у цэнтры сталіцы, 287 з іх шпіталізаваныя», – адзначылі ў Міністэрстве.

Сярод шпіталізаваных – 88 працаўнікоў праваахоўных органаў, 6 журналістаў, 1 дэпутат, 4 дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў і 2 замежнікі.

МЯ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua

Стужка навінаў