Палітолаг: Януковіч гатовы да перамоваў толькі з Цімашэнкаю


Паводле палітолага Вольгі Паповіч, сярод іншых лідараў украінскай апазіцыі Віктар Януковіч не бачыць сур’ёзных партнёраў, з якімі ён гатовы сесці за стол перамоваў.

Госця студыі «Белсату» сумняецца, што «цывілізаваны алігарх» Пятро Парашэнка, які падтрымаў Майдан, здольны не проста замяніць Віктара Януковіча на пасадзе прэзідэнта, але і рэальна змяніць сітуацыю ў краіне.

«Цяпер самая вялікая праблема ва Украіне – у тым, што Юлія Цімашэнка сядзіць у турме», – мяркуе Вольга Паповіч. Паводле суразмоўцы, тое, як былая прэм’ер-міністр каментуе падзеі на Майдане, сведчыць пра ейную адэкватную ацэнку сітуацыі. «Мне падаецца, менавіта з ёю Віктар Януковіч змог бы весці перамовы на роўных. Як мы бачым, ні Цягнібока, ні Клічко, ні Яцэнюка ён не ўспрымае як раўназначных сабе партнёраў», – гаворыць Вольга Паповіч.

{movie}Палітолаг: Януковіч гатовы на перамовы толькі з Цімашэнка|right|14906{/movie}

Глядзіце таксама онлайн і падборку відэатрансляцыяў.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў