Майдан трымаецца, паўсталі рэгіёны (падборка відэатрансляцыяў)


07:39 Надыйшоў світанак. Майдан выстаяў яшчэ адну ноч. Абвешчанае перамір’е можна назваць умоўным – сілы “Беркуту” і Унутраных войскаў застаюцца на пазіцыях і перыядычна страляюць у бок барыкадаў і пратэстоўцаў гумовымі кулямі.
05:25 На Майдан прыехалі 5 аўтобусаў актывістаў з Івана-Франкоўска. Мужчыны змяняюць тых майданаўцаў што дзяжураць на барыкадах. Некаторыя пратэстоўцы знаходзяцца там другія содні.
Апулікаваны найбольш поўны спіс загінулых – агулам 32 асобы, у тым ліку працаўнікі міліцыі.
02:10 Негледзячы на перамір’е працягваюцца перастрэлкі з сілавікамі і ёсць параненыя, паведамляюць актывісты ў сацыяльных сетках.


23:55 Адбыліся перамовы Януковіча з апазіцыяй. Яцанюк паведаміў, што ўлады планавалі “увядзенне надзвычайнага становішча і начны штурм”. Апазіцыянеры кажуць, што Януковіч паабяцаў, што штурму не будзе. “Ну то чакаем штурм!”, – жартуюць на суполцы Еўрамайдан.
Украінская гарналыжніца Багдана Мацецкая і яе бацька і трэнер Алег Мацецкі адмовіліся ад далейшага ўдзелу ў сочынскай зімовай Алімпіядзе ў знак пратэсту супраць дзеянняў ўкраінскіх уладаў.


22:26 У Чарнігаве і Жытоміры пратэстоўцы спрабавалі захапіць будынак управы МУС, у Чарнігаве ёсць параненыя з абодвух бакоў.

21:00 Фракцыя Партыі рэгіёнаў у Жытомірскай гарадской радзе заявіла аб самароспуску. Мэр Жытоміра склаў свае паўнамоцтвы і вышаў з Партыі рэгіёнаў.

21:20 Віктар Януковіч даручыў кіраўніку адміністрацыі прэзідэнта Андрэю Клюеву неадкладна арганізаваць перамовы з апазіцыяй.

20:45 Мітынгоўцы захапілі будынак абласной адміністрацыі ў Жытоміры.



Live streaming video by Ustream

Live streaming video by Ustream





{movie}Аляксандр Баразенка для “Белсата”: Рэпартаж з Майдана|right|14904{/movie}



19:45
СБУ заяўляе, што не пачала антытэрарыстычную аперацыю, а толькі рыхтуе яе.

19:00 Майданаўцы занялі будынкі Галоўпаштамта ў цэнтры Кіева і Нацыянальнай рады па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання, дзе ўладкоўваюць свой новы штаб.

18:35 Дзеянні спецслужбаў могуць справакаваць грамадзянскую вайну, лічыць экс-кіраўнік СБУ Украіны Ігар Смяшко.



18:00 У Тэрнопалі “Беркут” перайшоў на бок пратэстоўцаў.

17:20 Служба бяспекі Украіны і Антытэрарыстычны цэнтр Украіны пачынае антытэрарыстычную аперацыю на тэрыторыі краіны, гаворыцца ў заяве кіраўніка СБУ Аляксандра Якіменка, распаўсюджанай у сераду.

17:00 Паведамляецца пра 26 загінулых і 300 параненых удзельнікаў супарцьстаяння (інфармацыя Міністэрства аховы здароўя). Штаб нацыянальнага супраціву паведамляе, што новы штурм Еўрамайдану запланаваны сёння на 18:00 паводле кіеўскага часу (19:00 паводле Менску).



Губернатара Валыні Аляксандра Башкаленку прыкавалі наручнікамі да сцэны Майдану ў Луцку.

gubernatar

Фота facebook.com

16:50 Пратэстоўцы захопліваюць дзяржаўныя будынкі ва Ўжгарадзе, Луцку, Вінніцы, Сумах і Палтаве.

16:30 Міліцыя Луцка і Чарнаўцоў заявіла пра пераход на бок пратэстоўцаў.

Пасля шматгадзіннага сілавога супрацьстаяння вымалявалася больш-менш сталая мяжа паміж сілавікамі ды пратэстоўцамі. На вуліцы Грушэўскага міліцыя выстаўляе бетонныя барыкады, барыкада пратэстоўцаў месціцца адразу за помнікам заснавальнікаў Кіева. Ачапленне з байцамі ўнутраных войскаў і адмысловага падраздзялення «Беркут» умацаваліся там, дзе яшчэ ўчора былі барыкады Майдану.

У выніку сутыкненняў, што доўжыліся ў цэнтры Кіева ад сярэдзіны мінулага дня, да сённяшняй раніцы загінулі больш за два дзясяткі пратэстоўцаў, МУС Украіны паведамляе пра 10 загінулых працаўнікоў міліцыі, у тым ліку пяцёра – жаўнеры ўнутраных войскаў.

Украінскія медыі паведамляюць, што прэзідэнт Віктар Януковіч не збіраецца сёння браць удзелу ў перамовах з апазіцыяй.

МЛ, АК, belsat.eu

Стужка навінаў