Чарга на мяжы – цяпер віртуальная


Улады Літвы ствараюць умовы для паступовага змяншэння чэргаў на памежных пунктах з Беларуссю. Цяпер стаяць у чарзе можна будзе… у інтэрнэце. Праўда, пакуль навінка датычыць толькі грузавога аўтатранспарту.

{movie}Чарга на мяжы – цяпер віртуальная|right|14896{/movie}

Пункт пераходу дзяржаўнай мяжы ў Медніках – адзін з самых загружаных на памежжы Літвы. Чэргі – гэта не толькі шматгадзіннае чаканне для кіроўцаў, але і галаўны боль для памежнікаў.

Таму, каб скараціць кіламетровыя чэргі ля пункту Меднікі, памежная служба запускае электронную сістэму запісу. Ужо сёння на адмысловым сайце можна замовіць месца ў чарзе. Праўда, пакуль толькі для грузавых перавозчыкаў. Бо менавіта дальнабойшчыкам даводзіцца чакаць найбольш.

Ад 1 сакавіка памежнікі прымуць першых зарэгістраваных праз інтэрнэт. Падчас дзеяння тэставай версіі сістэма будзе рэгістраваць да 120 грузавікоў на содні. Паслуга пакуль бясплатная. Для заранёў зарэгістраваных адкрыецца прыярытэтная паласа. Будзе дзеяць пропуск і для жывой чаргі.

Магчыма, у будучым электронную рэгістрацыю адкрыюць і для легкавікоў. Чарга ў інтэрнэце не гарантуе хутчэйшага мінання мяжы. Аднак сістэма прынясе карысць тым, хто плануе свае падарожжы загадзя.

Настасся Яўмен, «Белсат»

Стужка навінаў