Майдан у аблозе (відэатрансляцыя + онлайн)


Хуткага штурму не атрымалася. Колькасць загінулых можа перавышаць 20 асобаў. На пад’ездах да Кіева – блок-пасты.

11:30 Міністр абароны Украіны Павел Лебедзеў пацвердзіў інфармацыю аб накіраванні ў Кіеў 500 дэсантнікаў. Паводле вайскоўца, гэта зроблена дзеля ўзмацнення аховы вайсковых базаў і арсеналу. Раней Міністэрства абароны падкрэслівала, што вайскоўцы не будуць умешвацца ва ўнутраны канфлікт.



08:48 Сілавікі бяруць Майдан у кола. У некаторых месцах у ачапленні байцы “Беркута” замяняюць жаўнераў унутраных войскаў.

Працаўнікі ДАІ з аўтаматамі блакуюць частку ўзедаў у Кіеў, а таксама спыняюць машыны ва ўкраінскай сталіцы.



07:50 На Майдан прыехалі падмацаванні са Львову. Да Кіева сцягваюцца аўтобусы і аўты з прыхільнікамі Майдану.

Live streaming video by Ustream



Маніфестанты працягваюць бараніць межы Майдану – гэта палаючыя барыкады, якія сілавікі намагаюцца патушыць з вадамётаў.



06:10 Януковіч зрабіў нарэшце афіцыйную заяву, дзе абвінавачвае апазіцыянераў і актывістаў у эскалацыі канфлікта. “Так, мы ўжо не вернем загінуўшых. Так, мы ўжо заплацілі занадта дарагую цану за амбіцыі тых, хто рвецца да ўлады. Але каб кошт не быў яшчэ вышэй, заклікаю – апамятайцеся! Трэба садзіцца за стол перамоваў і ратаваць Украіну”, – заклікае прэзідэнт. Паводле кіраўніка краіны, апазіцыя павінна адхрысціцеся ад “радыкалаў”.



05:45 На фб-суполцы Еўрамайдану паведамляюць, што ад вогнепальнага ранення ў жывот памёр журналіст газеты “Вести” Вячаслаў Верамей. Паводле журналіста Анатоля Велімоўскага, у Вячаслава праўдападобна стралялі цітушкі на вуліцы Уладзімірскай.



05:25 Сілавікі актыўна намагаюцца патушыць палаючыя барыкады.

05:00 На сцэне палонны салдат з унатраных войскаў. Прапануюць яму нешта сказаць, кажа, што бараніў гонар салдата. Больш не знайшоўся што адказаць. Хлопцы з пратэстоўцаў рэагавалі нярвова. Увесь вольны ад прамоваў час сцэна занятая святарамі, гучаць малітвы.

З’явілася інфармацыя, што на 5 паверсе будынка прафсаюзаў застаецца дзяўчына, яе спрабуюць выратаваць. Гараць 1 і 2 паверхі.

На месцы знаходжання цітушак, на скрыжаванні Вялікай Жытомірскай і Уладзімірскай вуліц, актывісты знайшлі вялікую колькасць гільзаў ад АК, гумастрэлаў і баявых 9-га калібра. Вакол шмат нечых асабістых рэчаў, адзення, лужыны крыві, а таксама візітоўка карэспандэнта газеты “Вести”. Пра гэта паведамляе фб-суполка Самооборона Майдану.

04:45 Сілавікі спрабуюць затушыць барыкады і знайсці падыход, іх сустракаюць градам камянёў.

04:10 Будынак прафсаюзаў працягвае гарэць, пажарныя не могуць дабрацца да вады. Пратэстоўцы бароняцца вогненнай і дымавой завесай ад сілавікоў, тыя з дапамогай моцнага пражэктара спрабуюць разглядзець Майдан.

03:50 Суполка Еўрамайдан-СОС: “Людзей масава затрымліваюць і вязуць у невядомым накірунку. У пастарункі не пускаюць адвакатаў. Любая дапамога не будзе лішняй”. Тым часам пажарныя здолелі ўратаваць людзей з ахопленага полымем будынку прафсаюзаў.

03:35 Перамовы апазіцыянераў з Януковічам нічога не далі. Януковіч параіў пратэстоўцам ісці да дому. Прэс-сакратарка Клічко з яго словаў паведаміла, што прэзідэнт Украіны неадэкватна ацэньвае сітуацыю.

03:10 Да будынку прафсаюзаў пад’ехалі пажарныя. Тым часам агонь на барыкадах згасае, матэрыялаў для распалкі не хапае. Трывае зацішша.

02:11 Палае будынак прафсаюзаў, у ім заблакаваныя людзі. Беркутаўцы раскідалі ўнутры кактэйлі Молатава. Людзі рознымі спосабамі спрабуюць выбрацца з палону.

02:06 Як паведаміў “Украінскай праўдзе” кіраўнік медыцынскай службы Майдана Алег Мусый, з боку мітынгоўцаў – 20 памерлых і каля 500 параненых.

01:42 Нядаўнюю атаку ўдалося спыніць. Журналіст Сяргей Лешчанка піша ў “Faceebook”: ягоных знаёмых абзвоньвае кіраўніцтва дзяржбанку, іх літаральна толькі што папярэдзілі ў Кабінеце міністраў, каб на працу заўтра ніхто не выходзіў, таму што плануецца, даслоўна, “жорсткая зачыстка”… Арыентыровачна – зраніцы, калі шмат хто разыйдзецца паспаць.



01:36 МУС Украіны паведамляе пра 7 забітых сілавікоў, СМІ – пра 13 забітых дэманстрантаў.

01:30 Дэпутата “Батьківщины”Аляксандра Турчынава проста на сцэне параніла аскепкам гранаты. Беркутаўцы праніклі ў будынак прафсаюзаў.

01:10 Беркут пайшоў у наступленне. Адбываецца бой паміж сілавікамі і самааховай Еўрамайдану. У цэнтры Кіева адключана электрычнасць, нагатове атрады “цітушак”.

{movie}Актывісты Еўрамайдану бяруць беркутаўцаў у палон|right|14888{/movie}

01:09 Гарыць будынак прафсаюзаў. Беркутаўцы спрабуюць трапіць унутр праз 2-гі паверх.

00:57 З’явілася інфармацыя пра тое, што цітушкі ў Кіеве стралялі на вуліцы ў двух хлопцаў, адзін загінуў. Відэа па спасылцы.

00:53 Грамадскі актывіст Аляксандр Аронец паведамляе, што “Беркут” пазначае езрамайданаўцаў ультрафіялетавую фарбаю, каб пасля страляць па іх баявымі клуямі.

23:50 Самаахова Еўрамайдану знішчыла другі бронетранспарцёр сілавікоў.

{movie}Самаахова Майдану знішчыла 2-гі БТР|right|14887{/movie}

23:25 На Майдане разбіраюць усё што гарыць для вогнішча на барыкадах, якое мае бараніць пратэстоўцаў ад наступу сілавікоў. Стала вядома, што Андрэй Парубій у шпіталі з кантузіяй. Ранейшая інфармацыя пра інсульт у каменданта Майдана не падцьвердзілася.

23:06 У Івана-Франкоўску пратэстоўцы захапілі будынак управы МУС. У Львове некалькі соцень маладзёнаў захапілі будынак абласной управы міліцыі. Пад кантролем пратэстоўцаў таксама будынкі абласной адміністрацыі ў Львове, Івана-Франкоўску і Тэрнопалі. У Роўна актывісты спрабуюць захапіць будынак абласной адміністрацыі і памяшканне, дзе дыслакуецца “Беркут”. У цэнтры Адэсы – пакуль мірнае супрацьстаянне прыхільнікаў Еўрамайдану і беркутаўцаў.
22:00 Сілавікі ізноў распачалі штурм: вадамёт палівае людзей, міліцыянты ўжываюць слезацечны газ. Падчас штурму загінуў яшчэ адзін актывіст.


Пасля двух гадзінаў зацішша а 21 гадзіне сілавікі пайшлі ў атаку. Яны выкарыстоўваюць вадамёты. Маніфестанты падпалілі барыкады з аўтамабільных апонаў. Праз гукаўзмацняльнікі міліцыя абвяшчае, што на Майдане незалежнасці будзе ладзіцца антытэрарыстычная аперацыя.


Згарэла частка барыкадаў. Пратэстоўцы закідалі кактэйлямі Молатава вадамёт. А 21:45 атака сілаў міліцыі ды «Беркута» прыпынілася. Апазіцыянеры са сцэны заклікаюць сілавікоў адыйсці на 200 метраў і распачаць перамір’е.
Сайт Кабінету Міністраў паведамляе, што з 12-й ночы ў Кіеў будзе абмежаваны ўезд транспарту «ў сувязі з масавымі беспарадкамі». Фактычна сталіца Украіны стане зачыненым горадам.


Колькасць ахвяраў сённяшніх сутыкненняў сярод маніфестантаў можа сягаць 10 асобаў. МУС Украіны паведамляе пра траіх загінулых міліцыянтаў.

МЛ, АК, СП, belsat.eu

Стужка навінаў