Дашлі каментар і стань удзельнікам праграмы «Людскія справы»!


https://youtu.be/LmxkBw5X-kY
https://youtu.be/B-9GGAe30k0

Распавядзі аб праблемах свайго гораду або вёскі ды стань героем новай праграмы «Людскія справы»! Дасылайце свае каментары на акаўнт «Белсата» ў «Facebook».

У фокусе праграмы «Людскія справы» – праблемы, якія сапраўды хвалююць беларусаў ды ўплываюць на іхнае жыццё і пры гэтым замоўчваюцца афіцыйнымі ўладамі ды прапагандай. І ў такіх выпадках сітуацыю ратуе гераізм «маленькага чалавека», які ўплывае на жыццё цэлага мястэчка, гораду, краіны.

Аўтары праграмы звяртаюцца да гледачоў «Белсату» з просьбаю дасылаць свае ацэнкі ды каментары, а таксама новыя «адрасы бяды», куды можа выехаць здымачная група і дзе людзі гатовыя распавесці пра сваю праблему. Пішыце на наш акаўнт у «Facebook»!

Тэма найбліжэйшай праграмы: утрыманне нітратаў у калодзежнай вадзе ў беларускіх вёсках утрая перавышае норму. На практыцы гэта азначае атручванне мясцовых жыхароў і павышаную рызыку захварэць на рак.
{movie}Людскія справы. Трэйлер|right|14897{/movie}

Карэспандэнты праграмы «Людскія справы» ўжо наведалі вёскі Магілёўшчыны і Гомельшчыны: атручаная вада ў студнях і зламаныя калонкі. Мясцовыя жыхары набываюць ваду ў бутэльках, каб гатаваць і купаць дзяцей. Сітуацыя не змянілася нават пасля трагічных выпадкаў. Апошні з іх – смерць на Гомельшчыне немаўля, якое атруцілася вадою з высокім утрыманнем нітратаў.

Якая сітуацыя з вадою ў вашым рэгіёне? Як вырашаюць праблему людзі: купляюць ваду, змагаюцца за ачышчэнне студняў? Ці ведаюць увогуле, якая ў іх вада? Пішыце нам.

Сярод тэмаў, якія ўздымала праграма «Людскія справы»: атручаная вада, якую мусіць піць чвэрць насельніцтва краіны, масавая міграцыя беларусаў на працу за мяжу, праз якую распадаюцца беларускіх сем’і.

Рэпартажы для праграмы здымаюцца у рэгіёнах, часам дзеля гэтага аўтары праязджаюць па 600–800 км. Здымачная група дапамагала лекарам хуткай дапамогі ратаваць хворых, ініцыявала правядзенне аналізу мясцовай гародніны на атрутныя рэчывы.
{movie}Алесь Залеўскі ў “Гарачым каментары” распавядае, чым займаецца праграма “Людскія справы”|right|14871{/movie}

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары