Баўмгертнер застанецца пад хатнім арыштам. Ці можа Менск разлічваць на кампенсацыю?


Следства мае ісці яшчэ паўгады, але арышт дзейнічае толькі да сярэдзіны красавіка. Да таго часу Уладзіслаў Баўмгертнер застаецца пад хатнім арыштам, абмежаванны ў перасоўванні і кантактаванні з людзьмі. Суд лічыць, што бізнэсоўца можа схавацца ад следства, бо мае нерухомасць і банкаўскія рахункі за мяжой.

{movie}Баўмгертнер застанецца пад хатнім арыштам|right|14853{/movie}

Яшчэ ў снежні летась Уладзіслаў Баўмгертнер пакінуў кіроўную пасаду ва “Уралкаліі”. У пэўным сэнсе кампенсацыяй за страту пасады і свабоды для Баўмгертнера магла стаць салідная грашовая сума. Газета Ведамасці падлічыла, што ягоная кампенсацыя пры звальненні з “Уралкалія” магла скласці дванаццаць міліёнаў долараў.

Пасля экстрадыцыі расейскага калійніка з Менску ў Маскву, Генеральная пракуратура Беларусі аднак спадзяецца атрымаць кампенсацыю за страты праз грамадзянскі пазоў да Баўмгертнера.

У лютым адбыліся перамовы паміж кіраўніцтвам Беларуськалія і Уралкалія. Першыя з моманту арышту Баўмгертнера. На іх абмяркоўваўся канчатковы выхад расейцаў з Беларускай калійнай кампаніі. Канфлікт паміж абрынуў кошты на рынку калійных угнаенняў.

Цяпер Уралкалій паступова выраўноўвае кошт на сваю прадукцыю на міжнародным рынку, хаця былыя кошты яшчэ не дасягнутыя.

Беларускія калійнікі ў лютым сканцэнтраваліся выключна на экспарце і спынілі пастаўкі ўгнаенняў на ўнутраны рынак. Гэта тлумачыцца запазычанасцю прадпрыемстваў перад Беларуськаліем.

Аліна Радачынская, Белсат, Масква

Стужка навінаў