Віктар Шалкевіч адзначыў дзень народзінаў вялікім сольным канцэртам


Нагоду для вялікіх сольных канцэртаў Віктар Шалкевіч падбірае заўжды вельмі старанна. Мусіць таму яны здараюцца толькі раз–два на год.

Нагодаю для суботняй імпрэзы стала 55-годдзе гарадзенскага барда, якое ён справіў за колькі дзён да гэтага.

{movie} Агляд падзеяў культуры|right|14852{/movie}

«Гэта для мяне такі дастаткова складаны дзень. Мне заўсёды дзяцінства ўспамінаецца. Але пры ўсім пры гэтым прыехалі сябры, мы пайшлі ў рэстаран. І я «нажэрся». Ад нерваў, перажываў , што мне 55. А потым падумаў: а што тут страшнага, буду жыць далей», – прызнаецца сам Віктар Шалкевіч.

Падчас выступу на ўласным юбілеі Шалкевіч жартаваў яшчэ болей чым заўжды. Ды спяваў свой «Сумны беларускі блюз». Апроч вядомых песень, у гэты вечар было багата і прэм’ераў.

«Першая песня называлася «Блюз замкнёнага кола», гэта пра станцыю Буслы – дзе прачнуўся, туды і прыехаў. Потым ёсць такая песня «Блюз з раніцы ў чацвер», як наркакур’ер спазняецца, потым песня пра гуркі і памідоры, яна такая сюррэалістычная. Потым ёсць яшчэ песня пра Украіну, якую мы ўсе любім…», – распавёў аўтар.

Шалкевіча-актора на вялікай сцэне можна пабачыць часцей як Шалкевіча-барда. У сакавіку ён грае ў пастаноўцы Купалаўскага «Местачковае кабарэ».

Іншыя тэмы: Гурт «J:Морс» сабраў поўны аншлаг у дзень святога Валянціна і паабяцаў новы альбом да канца года. Музыкі з «Разбітага сэрца пацана» прэзентавалі новы кліп у клубе «Цэнтр». У пабе «Лісіная нара» зладзілі ірландскі дзень закаханых – з просценькімі кельцкімі танцамі ды музыкаю ад гурта «Эйрут». У Гомлі на плоце каля галоўнага ўваходу ў палацава-паркавы ансамбль адкрылася выстава вясельных фатографаў Іллі Лемешава і Вікторыі Пятрэнкі. Абвесцілі намінантаў на літаратурную прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча.

Сяргей Будкін, Адэля Дубавец, «Навіны культуры», belsat.eu

Стужка навінаў