Персанальны... электраверталёт. Неўзабаве на вуліцах вашага гораду?


Кампанія “E-volo” падзялілася сваймі думкамі наконт будучыні ўласна распрацаванага электрычнага гелікоптара з 18-цю вінтамі. Як выглядае і на якім прынцыпе працуе самая буйная на сённяшні дзень сонечная электрастанцыя. А таксама на што здольныя робаты-тэрміты. Пра гэта і не толькі – у сённяшнім “Дэвайсе”.

{movie}Персанальны… электраверталёт. Неўзабаве на вуліцах вашага гораду?|right|14850{/movie}

Кампанія “E-Volo” дапусціла журналістаў да свайго дзецішча – двухмясцовага лятальнага апарату “VOLOCOPTER VC200”, які ўздымаецца ў паветра за кошт 18-ци двухлопасцевых ротараў, якія сілкуюцца выключна электрычнасцю.

АЛЕКСАНДЭР ЦОЗЭЛЬ

«E-VOLO»

“Наш лятальны апарат мае шэраг перавагаў над класічным гелікоптарам. Для пачатку ён проста не выпускае адпрацаванага газу, зялёны палёт іншымі словамі. Апроч гэтага, прылада нашмат цішэйшая”.

Канструкцыя лятальнага апарату мае шмат агульнага з класічным квадракоптарам і гелікоптарам, аднак распрацоўнікі пазіцыянуюць сваё стварэнне асобна. На (й)іхную думку, выкарыстанне шматлікіх ротараў дазваляе зрэалізаваць больш простыя прынцыпы кіравання палётам і забяспечвае максімальна магчымы ўзровень бяспекі палётаў на гэтай прыладзе.

АЛЕКСАНДЭР ЦОЗЭЛЬ

«E-VOLO»

“Можна меркаваць, што праз 30–40 гадоў гэткая прылада часткова заменіць выкарыстанне аўтамабіля. На ёй настолькі проста лётаць, што гэта можа быць верталёт для ўсіх”.

Сумарна блок акумулятараў цяпер здольны пратрымаць прыладу ў паветры да 20 хвілінаў. Хуткасць апарату складае 100 кіламетраў на гадзіну, максімальная вышыня – кіламетр. Цяпер распрацоўнікі, вырашыўшы шэраг тэхналагічных праблемаў, змагаюцца з самаю цяжкаю – падаўжэнне працы “Volocopter’а” хоць бы да гадзіны.

Люстэркавая станцыя

У амерыканскай пустэльні Махавэ, што ляжыць на мяжы штатаў Невада і Каліфорнія, афіцыйна адкрылася самая буйная на сённяшні момант геліятэрмальная электрастанцыя.

ДЭЙВІД КРЭЙН

«NRG ENERGY»

“Нашае пакаленне – лідар, які можа зрушыць з мёртвай кропкі барацьбу за змены ў клімаце. Людзі, якія распачалі працу ў 20–30-ых гадах у гэтым кірунку, могуць адпачываць, бо мы зробім усё, што ў нашых сілах”.

Сукупная магутнасць станцыі складае чатыры сотні мегават. Комплекс налічвае амаль 350 тысяч люстэркаў, які адбіваюць прамяні на катлы з вадою, што месцяцца на ста/сарака/метровых вежах. Пара, якая атрымоўваецца падчас награвання, круціць турбіны і выпрацоўвае электраэнергію. Пакуль сабекошт энергіі, якая вырабляецца гэткім чынам, не можа канкураваць з(ь й)іншымі спосабамі атрымання электрычнасці, аднак, нягледзячы на разлікі, улады Каліфорніі плануюць да 2020 года траціну ўсёй энергіі атрымліваць менавіта ад гэткіх тэхналагічных крыніцаў.

Робаты-тэрміты

Ну, а гэтыя малыя робаты-будаўнікі, атрымаўшы толькі некаторыя алгарытмы ўзвядзення аб’ектаў, здольныя самі прымаць рашэнне, як будаваць нават пры адсутнасці генеральнага плану. “TERMES” – праект даследнікаў з Гарвардскага ўніверсітэту. Навукоўцы ўзялі за аснову паводзіны тэрмітаў, якія арыентуюцца пры будаўніцтве выключна на прыродныя сігналы. Кожны з гэтых робатаў працуе аўтаномна і, рухаючыся ўздоўж лініяў віртуальнай сеткі, можа пры неабходнасці ўзяць або пакласці будаўнічы блок ці залезці на прыступку. Галоўнае – адпрацаваць адзіны алгарытм дзеянняў, і тады будынак будзе ўзводзіцца без плану і без інфармацыі ад камандных цэнтраў, і, што не малаважна, нават тады, калі частка робатаў накіруецца на ладаванне батарэі.

Мінібульдозер

А напрыканцы прапаноўваю атрымаць асалоду ад працы “SuperDroid’а”, які дыстанцыйна прыбірае снег. Поўнапрывадны шасціколавы мінібульдозер важыць 178 кілаграмаў і працуе ад двух аўтамабільных акумулятараў. Паводле вытворцы, моцы шасці рухавікоў гэтай прылады будзе дастаткова, каб нават буксаваць вялізны амерыканскі пікап! Кошт гэтага монстра не нашмат меншы за ўжыванае малалітражнага аўта і складае восем з паловаю тысяч долараў.



belsat.eu

Стужка навінаў