Сочы, якое здзіўляе


Алімпійскія аб’екты – гэта сапраўдная песня са шкла і бетону. Гігантаманія – калі хочаш яе пабачыць і ацаніць, патрабуеш прынамсі цэлы дзень толькі на адзін Алімпійскі парк. Гаспадары казалі, што будуць здзіўляць – і здзіўляюць.

{movie}Сочы, якое здзіўляе|right|14848{/movie}

Расейцам ёсць чым пахваліцца – добраю інфраструктураю. У алімпійскім горадзе «лятаюць» 38 цягнікоў «Ластаўка». За суткі – 413 рэйсаў. Цягам гадзіны ў стане перавезці 7 тыс. пасажыраў. Праезд у часе гульняў бясплатны. Развіваюць хуткасць нават да 160 км на гадзіну і абмінаюць усе коркі. А ў дадатак новыя вакзалы. Як гэты ў Адлеры. Выглядае, як сучасны комплекс з крамамі ды рэстаранамі.

Збудавалі 3 алімпійскія вёскі, дамы для спартоўцаў і журналістаў. Адна з іх – у Адлеры на беразе мора з відам на горы. Паўсталі новыя гатэлі ды канатныя дарогі. У Французскіх Альпах не збудавалі іх столькі за 25 гадоў, колькі тут за 5. 100 км горных трасаў, 19 пад’ёмнікаў.

Найдаражэйшая алімпійская інвестыцыя – дарога з ніжняга Алімпійскага парка ў горы, у Чырвоную паляну. Чыгунка і аўтадарога бягуць дакладна ў рэчышчы горнае ракі Мзымты па мастах і эстакадах, праз 12 тунэляў, высечаных у гарах. Кошт – $ 8,5 млрд. Дзеля параўнання, сусветныя кошты ў 10 разоў меншыя. А ў дадатак – будова ў складаных прыродных варунках, дзе могуць адбывацца паводкі ды перамяшчэнні грунту, можа скончыцца катастрофаю. А таму рахунак за інфраструктуру можна будзе выставіць не сёння ў алімпійскай радасці ды гарачцы, а толькі пазней, калі алімпійскі агонь канчаткова згасне.

Сяргей Падсасонны, belsat.eu

Стужка навінаў