Ці ўлады прыслухаюцца да людзей? Прынялі новыя правілы грамадскіх абмеркаванняў


Максімальна ўлічыць пазіцыю грамадзянаў, іхныя меркаванні ды інтарэсы. З гэтаю мэтаю Міністэрства архітэктуры прыняло новыя правілы правядзення грамадскіх абмеркаванняў у сферы будаўніцтва. Дагэтуль шматлікія спробы грамадзянаў данесці сваю пазіцыю часта не мелі поспеху. Ці зменіцца сітуацыя?



Грамадзянам нярэдка даводзілася знаёміцца з ужо гатовым праектам неспадзяванай забудовы. А тыя, хто не згодны, арганізоўвалі пратэсты, якія толькі зрэдку давалі станоўчы вынік.

{movie}Ці ўлады прыслухаюцца да людзей? Прынялі новыя правілы грамадскіх абмеркаванняў |right|14849{/movie}

Новы міністр архітэктуры абяцае сітуацыю змяніць. Паводле новай пастановы, міністэрства прапанавала праводзіць дзве формы абмеркаванняў: інфармаванне і аналіз грамадскага меркавання, а таксама грамадскія абмеркаванні ў форме працы камісіяў. Ці вераць крытыкі шэрагу спрэчных будоўляў у плён новай захады?

«Добра, што ўлады заўважылі праблему, якая існуе сёння з грамадскімі абмеркаваннямі, і пачалі яе вырашаць. Але, на мой погляд, галоўная праблема не ў тым, што Палажэнне, якое рэгламентавала грамадскія абмеркаванні, – кепскае. А праблема была ў тым, што Менгарвыканкам прасоўваў праекты, якія былі непрымальныя для жыхароў гораду Менску», – выказаўся Віктар Янчурэвіч з «Еўрапейскай перспектывы».

У міністэрстве заяўляюць, што правядзенне грамадскіх абмеркаванняў з ужываннем гэтых дзвюх формаў дасць магчымасць узмацніць ролю юрыдычных і фізічных асобаў у прыняцці пастановаў, а новаўвядзенне падрыхтавалі, улічыўшы дзейную практыку і досвед перадавых еўрапейскіх краінаў.

Будаўніцтва – гэта галіна, у якой заўсёды замешаныя вялікія грошы, зацікаўленасці жыхароў пэўнай тэрыторыі, экалагічныя пытанні. Дасюль у насельніцтва своечасова не пыталі ні пра згоду на атамны праект, ні пра кітайскі індустрыйны парк ды іншыя аб’екты, якія могуць адмоўна адбіцца на іхным здароўі.

Вольга Чайчыц, belsat.eu

Стужка навінаў