Камендант Майдану: Сітуацыю дэстабілізуюць спецгрупы з Расеі ды Беларусі


Стралкоў, які сядзелі на Грушэўскага, прыслалі з-за межаў Украіны, адзначыў камендант намётавага мястэчка на Майдане незалежнасці ў Кіеве, сябра апазіцыйнай партыі«Бацькіўшчына» Андрэй Парубій.



«Ёсць агенты ўплыву і невялікія адмысловыя групы для дэстабілізацыі сітуацыі… Неяк да мяне прыйшоў сярод ночы чалавек і распавёў, што ва Украіне дзейнічаюць пяць групаў па чатыры асобы кожная. Чатыры групы з Расеі і адна з Беларусі», – сказаў Парубій.

Паводле спадара Парубія, стралкі з дзвюх спецгрупаў прысутнічалі на Грушэўскага. «Той, які прыйшоў, быў сам з такой групы. Ён родам з Украіны, таму і прыйшоў папярэдзіць. Шмат не расказваў, але параіў быць асцярожным. Сказаў: «Мэта на цябе». Бо калі нешта здарыцца з лідарамі, гэта будзе мець вялікі рэзананс».

Камендант Майдану падкрэсліў, што спецгрупы з-за межаў Украіны – гэта нашмат больш верагодны сцэнар вонкавага ўплыву, чым дручкі спецназу ці расейскія войскі, якія будуць хадзіць па Кіеве.



Сярод тых, хто ў студзені загінуў у сутыкненнях на вуліцы Грушэўскага ва ўкраінскай сталіцы, – 25-гадовы беларус Міхаіл Жызнеўскі. У месцы дыслакацыі сілавікоў на Грушэўскага знайшлі гільзы ад боепрыпасаў.

Больш пра сітуацыю ва Украіне – у матэрыяле “Студыі “Белсат”.

{movie}Украінскія апазіцыянеры выправіліся ў Нямеччыну, каб паразмаўляць з Ангелаю Мэркель |right|14847{/movie}

МЯ, belsat.eu, паводле reporter.vesti.ua

Стужка навінаў