"Залаты дзень" для беларускіх алімпійцаў!


Сёння беларуская біятланістка Дар’я Домрачава і фрыстайліст Антон Кушнір заваявалі залатыя медалі на Алімпіядзе ў Сочы!

{movie}Дар’я Домрачава заваявала трэці залаты медаль!|right|14846{/movie}

Першыя два залатыя медаля на сочынскай Алімпіядзе Дар’я Домрачава ўзяла ў гонцы пераследу на 10 км ды ў індывідульнай гонцы на 15 км. Сёння яна пераадолела дыстанцыю за 35 хвілінаў 25,6 секунды.

Спартсменка пераадолела дыстанцыю за 35 хвілін 25,6 секунды, на 20,2 секунды апярэдзіўшы чэшку Габрыэлу Саўкалаву. Домрачава дапусціла прамашку на апошнім агнявым рубяжы, аднак і Саўкалава не закрыла на гэтым жа рубяжы адну мішэнь. На трэцім месцы Цірыл Экхоф з Нарвегіі (+27,3; 0+1+0+0).

Яшчэ адна прадстаўніца Беларусі Надзея Скардзіна паказала 16-ты вынік (37.08,0; 0+0+1+1) сярод 30 удзельніц.

Раней Домрачава першынствавала ў гонцы пераследу на 10 км (11 лютага) і індывідуальнай гонцы на 15 км (14 лютага). За тры залатыя медалі яна атрымае 450 тыс. долараў ЗША прызавых.

Увечары другі залаты медаль для алімпійскай зборнай Беларусі заваяваў фрыстайліст Антон Кушнір. Ён паказаў рэкордны вынік у 134,5 балs, больш чым на 24 балы апярэдзіўшы срэбранага прызёра Алімпіяды, аўстралійца Дэвіда Морыса (110,41).

Такім чынам, у беларускай алімпійскай скарбонцы ўжо 5 залатых і 1 бронзавы медалі. Гэта самае паспяховае выступленне спартсменаў краіны на зімовых Алімпійскіх гульнях.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў