Назвы гатэляў у Менску: «Іст-тайм», «АйЦі-тайм», «Холд-тайм»


Да 1 красавіка ў Менску маюць адкрыцца 3 гатэлі эканомкласу.

Усяго гатэляў «у індустрыйным выкананні» ў Менску будзе 4. Адзін ужо адкрыўся напрыканцы мінулага года: «Спорт-тайм Гатэль» на вул. Мястроўскай. Як і вынікае з назвы, разлічаны ён перадусім на спартоўцаў. Усімі чатырма аб’ектамі будзе распараджацца прадпрыемства «Гатэль «Еўропа».

Адрасы гатэляў: «Іст-тайм» – вул. Кашавога, «АйЦі-тайм» – вул. Купрашэвіча, «Холд-тайм» вул. Каржанеўскага. Замовіць пакой і заплаціць за яго можна будзе праз інтэрнэт.

Здаць 3 гатэлі да красавіка патрабуе старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька, пра што ён заявіў сёння на нарадзе ў ведамстве.

АК, паводле БелТА

Стужка навінаў